Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 15 августа 2007 г. № 1040
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
15 жнiўня 2007 г. № 1040
Аб узнагароджаннi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь:
Жолудзя Анатолiя Iванавiча, генеральнага дырэктара закрытага акцыянернага таварыства «Белспецэнерга», за шматгадовую плённую працу, значны асабiсты ўклад у арганiзацыю рамонтна-будаўнiчых работ на аб’ектах Беларускай энергетычнай сiстэмы;
Маiсеева Леанiда Сяргеевiча, дырэктара закрытага акцыянернага таварыства «Агракамбiнат «Зара», Магiлёўскi раён, за шматгадовую плённую працу, значны асабiсты ўклад у дасягненне высокiх паказчыкаў у сельскагаспадарчай вытворчасцi;
Слясарчыка Пятра Фёдаравiча, дырэктара вытворчага рэспублiканскага унiтарнага торфапрадпрыемства «Усяж», за шматгадовую плённую працу, высокi прафесiяналiзм, значны асабiсты ўклад у развiццё тарфяной прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь;
Федарука Сяргея Iванавiча, намеснiка начальнiка галоўнага ўпраўлення папярэдняга расследавання Мiнiстэрства ўнутраных спраў – начальнiка ўпраўлення дазнання, палкоўнiка мiлiцыi, за актыўную плённую працу ў барацьбе са злачыннасцю, значны асабiсты ўклад ва ўмацаванне правапарадку i грамадскай бяспекi;
Царанка Васiлiя Мiхайлавiча, вадзiцеля адкрытага акцыянернага таварыства «Аўтамабiльны парк № 3 г. Магiлёва», за шматгадовую плённую працу ў сiстэме аўтамабiльнага транспарту, дасягненне высокiх вытворчых паказчыкаў у рабоце;
Шасцюка Iвана Рыгоравiча, начальнiка рачнога порта Брэст фiлiяла рэспублiканскага транспартнага унiтарнага прадпрыемства «Беларускае рачное параходства», за шматгадовую плённую працу, забеспячэнне дасягнення высокiх вытворчых паказчыкаў.
Прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь |
С.Сiдорскi |