Соглашение Правительства Республики Беларусь от 20 марта 1997 г.

   ПАГАДНЕННЕ     ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ  АРАБСКАЙ РЭСПУБЛIКI ЕГIПЕТ АБ ЭКАНАМIЧНЫМ I  НАВУКОВА-ТЭХНIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ *)      _____________________________       *) Уступiла ў сiлу 20 кастрычнiка 1998 г.          Урад Рэспублiкi  Беларусь  i Урад Арабскай Рэспублiкi Егiпет (у  далейшым - Дагаворныя Бакi),       жадаючы ўмацаваць сяброўскiя сувязi памiж дзвюма дзяржавамi,       садзейнiчаць  развiццю  iх  эканамiчнага  i навукова-тэхнiчнага  супрацоўнiцтва на прынцыпах роўнасцi i ўзаемнай выгады,       разглядаючы  навукова-тэхнiчнае  супрацоўнiцтва як важную ўмову  развiцця нацыянальных эканомiк,       жадаючы ўстанавiць   дынамiчныя   i   дзейсныя   сувязi   памiж  эканамiчнымi i навукова-тэхнiчнымi арганiзацыямi дзвюх дзяржаў,       дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:                                  Артыкул 1          Дагаворныя  Бакi  ў  адпаведнасцi  з  iх  заканадаўствам будуць  заахвочваць  i  забяспечваць  неабходныя меры для развiцця сумеснага  эканамiчнага  i  навукова-тэхнiчнага  супрацоўнiцтва  памiж   сваiмi  зацiкаўленымi  iнстытутамi,  арганiзацыямi  i  фiзiчнымi  асобамi на  тэрыторыi кожнага з Дагаворных Бакоў.                                  Артыкул 2          Формы, мадэлi i  ўмовы  супрацоўнiцтва,  якое  ажыццяўляецца  ў  рамках  гэтага  Пагаднення,  будуць  прадметам перамоў i пагадненняў  памiж   iнстытутамi,   арганiзацыямi,   прадпрыемствамi   i   iншымi  зацiкаўленымi  бакамi ў адпаведнасцi з заканадаўствам,  дзеючым у iх  дзяржавах.                                  Артыкул 3          Дагаворныя Бакi  прыкладуць  намаганнi   для   заахвочвання   i  развiцця  эканамiчнага  супрацоўнiцтва  памiж  дзвюма  дзяржавамi  ў  галiнах, якiя выклiкаюць узаемную цiкавасць.       Мэтамi эканамiчнага супрацоўнiцтва разам з iншымi з'яўляюцца:       умацаванне  i  дыверсiфiкацыя  эканамiчных сувязей памiж дзвюма  дзяржавамi;       унясенне ўкладу ў развiццё сваiх эканомiк;       адкрыццё новых крынiц паставак i новых рынкаў;       заахвочванне  супрацоўнiцтва  памiж  суб'ектамi  гаспадарання з  мэтай  стварэння  сумесных  прадпрыемстваў  i  палягчэння  атрымання  неабходных лiцэнзiй у гэтай сувязi;       развiццё структурных змен у сваiх эканомiках;       заахвочванне   супрацоўнiцтва   памiж    малымi   i   сярэднiмi  прадпрыемствамi абедзвюх дзяржаў.                                  Артыкул 4          Дагаворныя    Бакi    заахвочваюць  i  садзейнiчаюць   развiццю  непасрэдных  кантактаў  i супрацоўнiцтва памiж урадавымi ўстановамi,  унiверсiтэтамi,    навукова-даследчымi    цэнтрамi,     iнстытутамi,  прыватнымi кампанiямi i iншымi арганiзацыямi абедзвюх дзяржаў.                                  Артыкул 5          У мэтах рэалiзацыi палажэнняў гэтага Пагаднення Дагаворныя Бакi  створаць    Беларуска-Егiпецкi    камiтэт    па    эканамiчнаму    i  навукова-тэхнiчнаму  супрацоўнiцтву  памiж  Рэспублiкай  Беларусь  i  Арабскай  Рэспублiкай  Егiпет  (у  далейшым   -   Беларуска-Егiпецкi  камiтэт).       Беларуска-Егiпецкi    камiтэт    можа  ўключаць   прадстаўнiкоў  iнстытутаў,  арганiзацый,  прадпрыемстваў i iншых зацiкаўленых бакоў  абедзвюх краiн.       Беларуска-Егiпецкi  камiтэт, прадстаўлены Мiнiстэрствам знешнiх  эканамiчных  сувязей Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам эканомiкi i  мiжнароднага   супрацоўнiцтва  Арабскай  Рэспублiкi  Егiпет,   будзе  збiрацца  адзiн раз на год па чарзе ў Рэспублiцы Беларусь i Арабскай  Рэспублiцы Егiпет.                                  Артыкул 6          Беларуска-Егiпецкi    камiтэт   будзе  назiраць  за   развiццём  эканамiчных,   тэхнiчных  i  навуковых  сувязей  памiж   Рэспублiкай  Беларусь  i  Арабскай  Рэспублiкай  Егiпет.  У мэтах падтрымкi гэтых  сувязей ён будзе займацца вызначэннем галiн, што выклiкаюць узаемную  цiкавасць,  уключаючы  гандаль,  прамысловасць, сельскую гаспадарку,  электраэнергетыку,    транспарт,  жыллёвае  будаўнiцтва,   адукацыю,  культуру,  навуковыя  даследаваннi, турызм, сумесныя прадпрыемствы i  iншыя  ўзгодненыя Дагаворнымi Бакамi галiны, i праводзiць адпаведную  працу з мэтай рэалiзацыi асобных праектаў i праграм.                                  Артыкул 7          Беларуска-Егiпецкi  камiтэт  будзе  служыць  сродкам для абмену  iнфармацыяй i правядзення кансультацый па пытаннях, якiя знаходзяцца  ў  межах  яго  кампетэнцыi, а таксама будзе садзейнiчаць i палягчаць  кантакты памiж прадпрыемствамi дзвюх дзяржаў.                                  Артыкул 8          У  гэта  Пагадненне  па  ўзаемнай  згодзе  могуць  быць унесены  дапаўненнi    ў  адпаведнасцi  з  працэдурамi,  якiя   прадугледжаны  заканадаўствамi абедзвюх дзяржаў.                                  Артыкул 9          Рознагалоссi  адносна  тлумачэння  або  прымянення   палажэнняў  гэтага   Пагаднення  будуць  вырашацца  шляхам  кансультацый   памiж  Дагаворнымi Бакамi.                                  Артыкул 10          Гэта  Пагадненне  ўступае  ў сiлу на нявызначаны перыяд з даты,  калi  абодва Урады праiнфармуюць адзiн аднаго аб тым, што адпаведныя  ўнутрыдзяржаўныя працэдуры выкананы.       Любы з Дагаворных Бакоў можа дэнансаваць гэта Пагадненне шляхам  пiсьмовага  паведамлення.  Пагадненне  страцiць  сiлу  па заканчэннi  шасцi месяцаў з даты такога паведамлення.          Здзейснена ў г.Каiры 20 сакавiка  1997  г.  у  двух  сапраўдных  экзэмплярах на беларускай,  арабскай i англiйскай мовах,  усе тэксты  маюць аднолькавую сiлу.  У выпадку любога разыходжання ў  тлумачэннi  палажэнняў гэтага Пагаднення, перавага надаецца тэксту на англiйскай  мове.     За Урад                                   За Урад  Рэспублiкi Беларусь                       Арабскай Рэспублiкi Егiпет  Подпiс                                    Подпiс