Указ Президента Республики Беларусь от 30 августа 2007 г. № 395

УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

30 жнiўня 2007 г. № 395

Аб узнагароджаннi дзяржаўнымi ўзнагародамi Рэспублiкi Беларусь

За значны асабiсты ўклад у выкананне прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамiчнага развiцця, дасягненне высокай прадукцыйнасцi працы, мужнасць i адвагу, праяўленыя пры выратаваннi людзей, заслугi ў воiнскай службе, у развiццi будаўнiчай галiны, навукi, адукацыi, культуры:

1. Узнагародзiць:

ордэнам Айчыны II ступенi

Батуру
Барыса Васiльевiча

старшыню Магiлёўскага аблвыканкома

ордэнам Пашаны

Баравiка
Георгiя Уладзiмiравiча

электразваршчыка фiлiяла «Будаўнiчае ўпраўленне «Будмантаж» адкрытага акцыянернага таварыства «Будаўнiчы трэст № 8»

Будзько
Васiлiя Лукiча

электразваршчыка фiлiяла «Будаўнiчае ўпраўленне № 83» адкрытага акцыянернага таварыства «Будаўнiчы трэст № 8»

Вайтовiча
Васiлiя Мiхайлавiча

брыгадзiра трубаўкладчыкаў фiлiяла «Спецыялiзаванае ўпраўленне № 158» адкрытага акцыянернага таварыства «Будаўнiчы трэст № 8»

ордэнам Францыска Скарыны

Адамушку
Уладзiмiра Iванавiча

дырэктара Дэпартамента па архiвах i справаводству Мiнiстэрства юстыцыi

Лiпскага
Уладзiмiра Сцяпанавiча

галоўнага рэдактара ўстановы «Рэдакцыя часопiса «Вясёлка»

Хрусталёва
Барыса Мiхайлавiча

рэктара Беларускага нацыянальнага тэхнiчнага унiверсiтэта

медалём «За адвагу»

Ефiменку
Сяргея Вiктаравiча

студэнта трэцяга курса механiка-матэматычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта

медалём «За адзнаку ў воiнскай службе»

Свiдэрскага
Аляксандра Анатольевiча

старшага афiцэра аддзела мiжнароднага супрацоўнiцтва мiжнародна-дагаворнага ўпраўлення Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войскаў, маёра

Фёдарава
Юрыя Алегавiча

намеснiка начальнiка мiжнародна-дагаворнага ўпраўлення – начальнiка аддзела мiжнароднага супрацоўнiцтва Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войскаў, палкоўнiка

медалём «За працоўныя заслугi»

Бандарэнку
Фёдара Мiхайлавiча

старшыню праўлення Акцябрскага раённага спажывецкага таварыства

Башметава
Валерыя Сцяпанавiча

рэктара ўстановы адукацыi «Вiцебскi дзяржаўны тэхналагiчны унiверсiтэт»

Бескапыльнага
Валерыя Мiкалаевiча

намеснiка генеральнага дырэктара рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта»

Бурша
Уладзiмiра Леанiдавiча

начальнiка iнспекцыi Мiнiстэрства па падатках i зборах па Мiнскай вобласцi

Водчыца
Мiхаiла Васiльевiча

генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Будаўнiчы трэст № 8»

Выхоту
Уладзiмiра Уладзiмiравiча

слесара-iнструментальшчыка Мiнскага завода халадзiльнiкаў закрытага акцыянернага таварыства «Атлант»

Гавiну
Уладзiмiра Мiкалаевiча

начальнiка канструктарскага бюро Мiнскага завода халадзiльнiкаў закрытага акцыянернага таварыства «Атлант»

Дамарада
Мiхаiла Мiхайлавiча

мантажнiка тэхналагiчнага абсталявання Мiнскага завода халадзiльнiкаў закрытага акцыянернага таварыства «Атлант»

Дзюжава
Андрэя Анiсiмавiча

генеральнага канструктара па збожжаўборачнай i кормаўборачнай тэхнiцы Мiнiстэрства прамысловасцi – дырэктара рэспублiканскага канструктарскага унiтарнага прадпрыемства «ГСКБ па збожжаўборачнай i кормаўборачнай тэхнiцы»

Забаўка
Таццяну Мiкалаеўну

муляра фiлiяла «Будаўнiчае ўпраўленне № 116» адкрытага акцыянернага таварыства «Будаўнiчы трэст № 8»

Зубовiч
Маргарыту Андрэеўну

начальнiка тэхналагiчнага бюро Мiнскага завода халадзiльнiкаў закрытага акцыянернага таварыства «Атлант»

Кацюбу
Пятра Вiктаравiча

старшага прараба фiлiяла «Будаўнiчае ўпраўленне «Будмантаж» адкрытага акцыянернага таварыства «Будаўнiчы трэст № 8»

Кашэвiча
Валянцiна Пятровiча

галоўнага iнжынера адкрытага акцыянернага таварыства «Будаўнiчы трэст № 8»

Козiка
Рыгора Вадзiмавiча

слесара механазборачных работ эксперыментальнай вытворчасцi рэспублiканскага канструктарскага унiтарнага прадпрыемства «ГСКБ па збожжаўборачнай i кормаўборачнай тэхнiцы»

Кулеша
Сяргея Анатольевiча

вядучага iнжынера-электронiка Мiнскага завода халадзiльнiкаў закрытага акцыянернага таварыства «Атлант»

Кулiнiча
Iгара Васiльевiча

начальнiка фiлiяла «Спецыялiзаванае ўпраўленне № 158 адкрытага акцыянернага таварыства «Будаўнiчы трэст № 8»

Лецяга
Алену Аляксандраўну

вядучага архiвiста ўстановы «Дзяржаўны архiў Гомельскай вобласцi»

Мазурава
Валерыя Iванавiча

токара эксперыментальнай вытворчасцi рэспублiканскага канструктарскага унiтарнага прадпрыемства «ГСКБ па збожжаўборачнай i кормаўборачнай тэхнiцы»

Маянава
Канстанцiна Паўлавiча

генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Гродна Хiмвалакно»

Муравейнiкава
Мiхаiла Рыгоравiча

галоўнага iнжынера – першага намеснiка генеральнага дырэктара рэспублiканскага унiтарнага прамысловага прадпрыемства «Барысаўскi завод «Аўтагiдраўзмацняльнiк»

Петраковiч
Тамару Георгiеўну

шлiфоўшчыцу рэспублiканскага унiтарнага прамысловага прадпрыемства «Барысаўскi завод «Аўтагiдраўзмацняльнiк»

Пойту
Пятра Сцяпанавiча

рэктара ўстановы адукацыi «Брэсцкi дзяржаўны тэхнiчны унiверсiтэт»

Рыжанскага
Валерыя Андрэевiча

начальнiка аддзела адукацыi Дубровенскага райвыканкома

Сiлюка
Сцяпана Макаравiча

дэкана энергетычнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнiчнага унiверсiтэта

Тагановiча
Сяргея Iванавiча

намеснiка генеральнага дырэктара закрытага акцыянернага таварыства «Атлант» па вытворчасцi

Халяву
Мiкалая Iванавiча

загадчыка канструктарскага аддзела ротарных збожжаўборачных камбайнаў рэспублiканскага канструктарскага унiтарнага прадпрыемства «ГСКБ па збожжаўборачнай i кормаўборачнай тэхнiцы»

Шакiна
Аляксандра Васiльевiча

фрэзероўшчыка рэспублiканскага унiтарнага прамысловага прадпрыемства «Барысаўскi завод «Аўтагiдраўзмацняльнiк»

Шумiла
Наталлю Аляксандраўну

начальнiка тэхналагiчнага бюро Мiнскага завода халадзiльнiкаў закрытага акцыянернага таварыства «Атлант»

медалём Францыска Скарыны

Арловiча
Валянцiна Антонавiча

вядучага навуковага супрацоўнiка дзяржаўнай навуковай установы «Iнстытут фiзiкi iмя Б.I.Сцяпанава Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi»

Баравiкову
Раiсу Андрэеўну

галоўнага рэдактара часопiса «Маладосць» рэдакцыйна-выдавецкай установы «Лiтаратура i мастацтва»

Волкава
Мiкалая Мiхайлавiча

загадчыка кафедры медных духавых i ўдарных iнструментаў установы адукацыi «Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi»

Галузу
Iларыёна Вiктаравiча

загадчыка кафедры методыкi выкладання фiзiкi i астраномii ўстановы адукацыi «Вiцебскi дзяржаўны унiверсiтэт iмя П.М.Машэрава»

Iгумнаву
Алу Мiхайлаўну

мастацкага кiраўнiка ўзорнага хору хлопчыкаў i юнакоў установы «Брэсцкi абласны Палац культуры Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi»

Масумян
Бэлу Амiкаўну

артыстку вышэйшай катэгорыi дзяржаўнай установы «Нацыянальны акадэмiчны драматычны тэатр iмя М.Горкага»

Сцяпанаву
Валянцiну Аляксееўну

намеснiка дырэктара па iдэалогii дзяржаўнай установы «Нацыянальны акадэмiчны драматычны тэатр iмя М.Горкага»

2. Прысвоiць ганаровыя званнi Рэспублiкi Беларусь:

«Заслужаны дзеяч навукi Рэспублiкi Беларусь»

Трусавай
Iрыне Аляксандраўне

прафесару кафедры металургiчных тэхналогiй Беларускага нацыянальнага тэхнiчнага унiверсiтэта, доктару тэхнiчных навук

«Заслужаны будаўнiк Рэспублiкi Беларусь»

Дземiдовiч
Нiне Аляксееўне

брыгадзiру тынкоўшчыкаў фiлiяла «Спецыялiзаванае ўпраўленне № 33» адкрытага акцыянернага таварыства «Будаўнiчы трэст № 8»

«Заслужаны дзеяч культуры Рэспублiкi Беларусь»

Навiцкаму
Уладзiмiру Мiкалаевiчу

загадчыку аддзела каментатараў i падрыхтоўкi тэматычных праграм галоўнай дырэкцыi спартыўнага вяшчання Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь

А.Лукашэнка

Add a Comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *