Пагадненне памiж Мiнiстэрствам адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь

Соглашение Министерство образования и науки Республики Беларусь от 1 сентября 1995 г.

     ПАГАДНЕННЕ     ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ  I ДЭПАРТАМЕНТАМ СТАНДАРТАЎ, МЕТРАЛОГII I ТЭХНIЧНАГА НАГЛЯДУ  РЭСПУБЛIКI МАЛДОВА ПА УЗАЕМНАМУ ПРЫЗНАННЮ ВЫНIКАЎ РАБОТ ПА  СЕРТЫФIКАЦЫI *)      __________________________       *) Уступiла ў сiлу 1 верасня 1995 г.          Мiнiстэрства    адукацыi    i  навукi  Рэспублiкi  Беларусь   i  Дэпартамент  стандартаў,  метралогii i тэхнiчнага нагляду Рэспублiкi  Малдова, якiя ў далейшым называюцца Бакамi,       кiруючыся эканамiчнымi iнтарэсамi абодвух Бакоў,       улiчваючы узаемную  зацiкаўленасць  у   забеспячэннi   гарантый  бяспекi  i  якасцi узаемапастаўляемай прадукцыi для жыцця i здароў'я  людзей, аховы навакольнага асяроддзя,       прызнаючы неабходнасць    правядзення   узгодненых   работ   па  сертыфiкацыi прадукцыi,       згадзiлiся аб наступным:                                  Атрыкул 1          Асноўныя арганiзацыйна-метадычныя дакументы Нацыянальных сiстэм  сертыфiкацыi Бакоў гарманiзаваны памiж сабой i ўзаемна прызнаюцца.                                  Артыкул 2          Палажэннi    дадзенага    Пагаднення    распаўсюджваюцца     на  ўзаемапастаўляемую  прадукцыю,  якая ў адпаведнасцi з заканадаўствам  дзяржаў  Бакоў  належыць  абавязковай  сертыфiкацыi  ў  Нацыянальных  сiстэмах  сертыфiкацыi  Бакоў:  для Рэспублiкi Беларусь - БелСТ, для  Рэспублiкi Малдова - SNC RM.                                  Артыкул 3          Бакi  узаемна  прызнаюць сертыфiкаты адпаведнасцi, выдадзеныя ў  Нацыянальных  сiстэмах  сертыфiкацыi  на  прадукцыю,  вырабленую   ў  Рэспублiцы Беларусь i Рэспублiцы Малдова.       Бакi абменьваюцца   пералiкамi   органаў   па   сертыфiкацыi  i  выпрабавальных лабараторый,  акрэдытаваных у  Нацыянальных  сiстэмах  сертыфiкацыi  i  акрэдытацыi,  а  таксама пералiкамi прадукцыi,  што  падлягае   абавязковай   сертыфiкацыi   ў   Нацыянальных    сiстэмах  сертыфiкацыi.                                  Артыкул 4          Прызнанне  сертыфiкатаў адпаведнасцi, выдадзеных ў Нацыянальных  сiстэмах сертыфiкацыi дагаворваючыхся Бакоў, пры пастаўках прадукцыi  на тэрыторыю другога Боку, ажыццяўляецца:       на  тэрыторыi  Рэспублiкi  Беларусь - у органах па сертыфiкацыi  аднароднай прадукцыi  або  ў тэрытарыяльных цэнтрах стандартызацыi i  метралогii шляхам афармлення i  выдачы  ўзамен  сертыфiката  SNС  RМ  сертыфiката адпаведнасцi БелСТ;       на  тэрыторыi  Рэспублiкi  Малдова  ў  Нацыянальным  органе  па  сертыфiкацыi  Малдовастандарт  або  яго  рэгiянальных цэнтрах шляхам  афармлення    i    выдачы   ўзамен  сертыфiката  БелСТ   сертыфiката  адпаведнасцi SNC RM.       Пераафармленне сертыфiкатаў SNC RM  i  БелСТ  ажыццяўляецца  на  аснове  арыгiналаў  або  копiй  сертыфiкатаў,  завераных  подпiсам i  пячаткай органа, выдаўшага сертыфiкат.       Перааформленыя  сертыфiкаты  належаць абавязковаму прызнанню на  ўсёй тэрыторыi дзяржавы-iмпарцёра.       Аплата работ   па   пераафармленню   ажыццяўляецца  ў  парадку,  устаноўленым     Нацыянальным      органам      па      сертыфiкацыi  дзяржавы-iмпарцёра.                                  Артыкул 5          Кожная  з  Бакоў  мае  права  праводзiць  выбарачную   праверку  iмпарцiруемай прадукцыi,  на якую распаўсюджваецца дзеянне дадзенага  Пагаднення.       Органы па сертыфiкацыi i выпрабавальныя лабараторыi могуць быць  падвергнуты  аўдытарскай праверцы другiм Бокам па дамоўленасцi памiж  Бакамi.                                  Артыкул 6          Адказнасць  за  бяспеку  прадукцыi  нясе  яе  вырабшчык,  а  за  правiльнасць выдадзеных сертыфiкатаў адпаведнасцi - орган, якi першы  выдаў сертыфiкат адпаведнасцi.                                  Артыкул 7          Сертыфiкаты    адпаведнасцi  на  ўзаемапастаўляемую   прадукцыю  афармляюцца    на    афiцыйнай    мове   мiждзяржаўнага  Савета   па  стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi - рускай.       Уся перапiска i абмен iнфармацыяй у рамках дадзенага Пагаднення  ажыццяўляецца на рускай мове.                                  Артыкул 8          У дадзенае Пагадненне могуць уносiцца  змены  i  дапаўненнi  па  ўзаемнаму пагадненню Бакоў.                                  Атрыкул 9          Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу з моманту яго падпiсання.       Пагадненне заключаецца на перыяд тры гады.  Яго  дзеянне  затым  будзе аўтаматычна прадаўжацца кожны раз на наступныя тры гады,  калi  за шэсць месяцаў да сканчэння адпаведнага тэрмiну нi адзiн  з  Бакоў  пiсьмова  не  паведамiць  другi  Бок  аб  сваiм  намеры  спынiць яго  дзеянне.          Учынена  ў  Кiшынёве  1  верасня  1995 года ў двух экзэмплярах,  кожны  на  беларускай i малдаўскай мовах, прычым абодва тэксты маюць  аднолькавую сiлу.     За Мiнiстэрства                      За Дэпартамент стандартаў,  адукацыi i навукi                    метралогii i тэхнiчнага нагляду  Рэспублiкi Беларусь                  Рэспублiкi Малдова  Подпiс                               Подпiс