Дэкларацыя аб прынцыпах добрасуседскiх адносiн памiж Рэспублiкай

Декларация — от 24 октября 1991 г.

     ДЭКЛАРАЦЫЯ     АБ ПРЫНЦЫПАХ ДОБРАСУСЕДСКIХ АДНОСIН  ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I ЛIТОЎСКАЙ РЭСПУБЛIКАЙ *)      _____________________________       *) Уступiла ў сiлу 24 кастрычнiка 1991 г.             Рэспублiка Беларусь i Лiтоўская Рэспублiка       - грунтуючыся на Дэкларацыi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб  дзяржаўным  суверэнiтэце  Беларускай  ССР  ад  27 лiпеня 1990 года i  Законе  аб наданнi  Дэкларацыi аб дзяржаўным суверэнiтэце Беларускай  ССР статуса канстытуцыйнага закона ад 25 жнiўня 1991 года, а таксама  на  Акце  Вярхоунага  Савета  Лiтоўскай  Рэспублiкi  аб   аднаўленнi  незалежнасцi   Лiтоўскай  дзяржавы  ад  11  сакавiка  1990  года   i  Канстытуцыйным Акце аб Лiтоўскай дзяржаве ад 11 лютага 1991 года;       -  улiчваючы  шматвяковыя  традыцыi   палiтычных,  гiстарычных,  эканамiчных i культурных сувязей памiж Беларуссю i Лiтвой;       -  кiруючыся  прынцыпамi Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i  палажэннямi  Заключнага  акта  Нарады па бяспецы i  супрацоўнiцтву ў  Еўропе,  Парыжскай  хартыi для Новай Еўропы i iншых дакументаў гэтай  Нарады;       -  усведамляючы  сваю  адказнасць  за  мiжнародны мiр, бяспеку,  узаемаразуменне,    супрацоўнiцтва     i    ўлiчваючы       значэнне  беларуска-лiтоўскiх    адносiн    для  свабоднай,  дэмакратычнай   i  паважаючай правы чалавека Еўропы;       -  выказваючы ўзаемную зацiкаўленасць у развiццi добрасуседскiх  адносiн i ўсебаковага супрацоўнiцтва памiж дзвюмя дзяржавамi;       заяўляюць наступнае:       1. Рэспублiка  Беларусь  i  Лiтоўская Рэспублiка грунтуюць свае  адносiны на ўзаемнай павазе дзяржаўнага суверэнiтэту адзiн аднаго.       2. Рэспублiка Беларусь i Лiтоўская Рэспублiка ў сваiх адносiнах  кiруюцца  прынцыпамi  раўнапраўя, тэрытарыяльнай цэласнасцi дзяржаў,  неўмяшання    ва    ўнутраныя    справы,  павагi  правоў   чалавека,  добрасуседства, узаемаразумення i ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва.       3. Рэспублiка  Беларусь  i  Лiтоўская Рэспублiка лiчаць прынцып  непарушнасцi  гранiц,  зафiксаваны  ў  Хельсiнкскiм  Заключным Акце,  важнейшым   фактарам  стабiльнасцi  ў  Еўропе.  Канкрэтныя   пытаннi  дэлiмiтацыi  беларуска-лiтоўскай  гранiцы  i наступнай яе дэмаркацыi  падлягаюць  дакладнаму  разгляду  ў  блiжэйшы  час,  i з гэтай мэтай  Рэспублiка Беларусь i Лiтоўская Рэспублiка створаць змешаную камiсiю  з прадстаўнiкоў абедзвюх дзяржаў.       4. Рэспублiка  Беларусь i Лiтоўская Рэспублiка прызнаюць асобую  важнасць    пытанняў    бяспекi    i  будуць  iмкнуцца  да   добрага  супрацоўнiцтва  ў  гэтай  галiне,  да  ўзгаднення  дзеянняў  як   на  двухбаковым,  так  i  на  мiжнародным узроўнi. Рэспублiка Беларусь i  Лiтоўская  Рэспублiка  лiчаць  недапушчальным  магчымае   ўтварэнне,  знаходжанне  i  дзеяннi   любых узброеных фармiраванняў на тэрыторыi  аднаго  з бакоў, падпiсаўшых Дэкларацыю, накiраваныя супраць другога  боку.       5. Рэспублiка  Беларусь  i Лiтоўская Рэспублiка будуць iмкнуцца  забяспечыць  адпаведна лiтоўцам у Беларусi i беларусам у Лiтве правы  i свабоды, роўныя правам i свабодам сваiх грамадзян.       Рэспублiка  Беларусь i Лiтоўская Рэспублiка прызнаюць этнiчную,  культурную  i  моўную  самабытнасць  беларусаў  у Лiтве i лiтоўцаў у  Беларусi  i  абавязваюцца  забяспечваць  iм  умовы  для   свабоднага  развiцця  гэтай  самабытнасцi  i  садзейнiчаць  iх  сувязям са сваёй  нацыяй  у другой падпiсаўшай Дэкларацыю дзяржаве. У гэтых мэтах бакi  будуць  iмкнуцца  да  стварэння  для  беларусаў у Лiтве i лiтоўцаў у  Беларусi  адпаведных магчымасцей у галiне адукацыi, навукi, культуры  i рэлiгii.       Рэспублiка Беларусь i Лiтоўская Рэспублiка забяспечаць ахову на  сваёй тэрыторыi гiстарычных i культурных помнiкаў абодвух народау.       6. Рэспублiка  Беларусь i Лiтоўская Рэспублiка будуць развiваць  усебаковае  культурнае  i  навуковае  супрацоўнiцтва,   садзейнiчаць  пашырэнню  кантактаў  памiж  культурнымi  i  навуковымi  ўстановамi,  арганiзацыямi, спецыялiстамi i асобнымi грамадзянамi.       Праяўляючы асаблiвы клопат аб выхаваннi падрастаючага пакалення  ў  духу  мiру,  узаемнай  павагi  i ўзаемаразумення  памiж народамi,  Рэспублiка  Беларусь  i  Лiтоўская  Рэспублiка  будуць  iмкнуцца  да  аб'ектыўнага  асвятлення  гiсторыi  ў  працэсе  навучання  ў сiстэме  дзяржаўнай i прыватнай адукацыi.       7. Рэспублiка    Беларусь    i   Лiтоўская  Рэспублiка   будуць  садзейнiчаць    узаемавыгаднаму    развiццю    гандлёвага    абмену,  эканамiчнаму  i навукова-тэхнiчнаму супрацоўнiцтву i ў гэтых мэтах у  блiжэйшы час падпiшуць гандлёва-эканамiчнае пагадненне.       8. Рэспублiка  Беларусь  i  Лiтоўская Рэспублiка будуць актыўна  супрацоўнiчаць у галiне аховы навакольнага асяроддзя i рацыянальнага  выкарыстання  прыродных рэсурсаў,  асаблiвую ўвагу ўдзяляючы басейну  рэк Нёман-Нерыс,  групе  Браслаўскiх  азёр  i  бяспецы  эксплуатацыi  атамных  электрастанцый,  у   мэтах   папярэджвання   трансгранiчных  забруджванняў i лiквiдацыi iх вынiкаў.       9. Усе  пытаннi,  якiя  ўзнiкаюць у адносiнах памiж Рэспублiкай  Беларусь  i  Лiтоўскай  Рэспублiкай,  будуць рэгулявацца iмi ў ходзе  двухбаковых кансультацый i перагавораў.       10. Рэспублiка    Беларусь    i  Лiтоуская  Рэспублiка   будуць  супрацоўнiчаць  на  мiжнароднай  арэне  i праводзiць кансультацыi па  тых пытаннях мiжнародных адносiн, якiя ўяўляюць для iх цiкавасць.       11. Прынцыпы  гэтай  Дэкларацыi  будуць  развiты i замацаваны ў  мiждзяржаўным  дагаворы  памiж  Рэспублiкай  Беларусь  i   Лiтоўскай  Рэспублiкай.     Старшыня Вярхоўнага Савета                Старшыня Вярхоўнага Савета  Рэспублiкi Беларусь                       Лiтоўскай Рэспублiкi  С.ШУШКЕВIЧ                                В.ЛАНДСБЕРГIС