Аб XII Беларускiм фестывалi камернай музыкi Музы Нясвiжа

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 15 мая 2007 г. № 20

ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

15 мая 2007 г. № 20

Аб XII Беларускiм фестывалi камернай музыкi «Музы Нясвiжа»

У адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку арганiзацыi i правядзення фестываляў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, фiнансуемых з рэспублiканскага i (цi) мясцовых бюджэтаў, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 18 красавiка 2006 г. № 521, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Правесцi ў маi 2007 года XII Беларускi фестываль камернай музыкi «Музы Нясвiжа».

2. Зацвердзiць:

прыкладзенае Палажэнне аб ХII Беларускiм фестывалi камернай музыкi «Музы Нясвiжа»;

склад арганiзацыйнага камiтэта ХII Беларускага фестывалю камернай музыкi «Музы Нясвiжа» згодна з дадаткам да дадзенай пастановы.

Мiнiстр

У.Ф.Матвейчук

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Мiнскага абласнога
выканаўчага камiтэта

Н.Ф.Дамашкевiч

14.05.2007

Дадатак да пастановы
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь 15.05.2007 № 20

СКЛАД
арганiзацыйнага камiтэта ХII Беларускага фестывалю камернай музыкi «Музы Нясвiжа»

Пазняк
Андрэй Мiкалаевiч

выконваючы абавязкi першага намеснiка старшынi Мiнскага аблвыканкома (сустаршыня)*

Макар
Iгар Мiкалаевiч

старшыня Нясвiжскага райвыканкома (сустаршыня)*

Рылатка
Уладзiмiр Пятровiч

першы намеснiк Мiнiстра культуры (сустаршыня)

Акушэвiч
Анатолiй Леанiдавiч

начальнiк упраўлення культуры Мiнскага аблвыканкома

Вiхрова
Леанiда Мiкалаеўна

загадчык аддзела культуры Нясвiжскага райвыканкома

Майсеня
Аляксандр Iванавiч

намеснiк старшынi Нясвiжскага райвыканкома

Фiнберг
Мiхаiл Якаўлевiч

дырэктар – мастацкi кiраўнiк дзяржаўнай установы «Нацыянальны аркестр сiмфанiчнай i эстраднай музыкi Рэспублiкi Беларусь», народны артыст Беларусi, мастацкi кiраўнiк фестывалю

______________________________

*З яго згоды.

ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь 15.05.2007 № 20

ПАЛАЖЭННЕ
аб XII Беларускiм фестывалi камернай музыкi «Музы Нясвiжа»

1. XII Беларускi фестываль камернай музыкi «Музы Нясвiжа» (далей – фестываль) праводзiцца ў маi 2007 года па рашэнню Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, узгодненаму з Мiнскiм абласным выканаўчым камiтэтам.

2. Фестываль праводзiцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, Мiнскiм абласным выканаўчым камiтэтам, Нясвiжскiм раённым выканаўчым камiтэтам, дзяржаўнай установай «Нацыянальны аркестр сiмфанiчнай i эстраднай музыкi Рэспублiкi Беларусь».

3. Мэтамi фестывалю з’яўляюцца:

прапаганда гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

павышэнне цiкавасцi да гiстарычных i культурных традыцый Рэспублiкi Беларусь;

падтрымка малых гарадоў Беларусi i паляпшэнне культурна-масавай работы, эстэтычнае выхаванне сельскiх жыхароў;

далучэнне насельнiцтва да нацыянальных мастацкiх каштоўнасцей;

папулярызацыя лепшых узораў музычнай культуры Беларусi розных часоў;

развiццё беларускага музычнага выканальнiцкага мастацтва.

4. У мэтах ажыццяўлення кiраўнiцтва па падрыхтоўцы i правядзеннi фэстывалю ствараецца арганiзацыйны камiтэт фэстывалю (далей – аргкамiтэт), якi ўзаемадзейнiчае з зацiкаўленымi суб’ектамi культурнай дзейнасцi, iншымi арганiзацыямi па пытаннях падрыхтоўкi, правядзення фэстывалю i яго асвятлення ў сродках масавай iнфармацыi.

5. Фестываль праводзiцца ў Нясвiжскiм раённым цэнтры культуры i адпачынку, Нясвiжскiм гiсторыка-краязнаўчым музеi, Нясвiжскiм райвыканкоме, Нясвiжскай ратушы на працягу 3 дзён.

6. Праграма фестывалю фармiруецца па ўзгадненню з мастацкiм кiраўнiком фестывалю i зацвярджаецца арганiзацыйным камiтэтам.

7. У фестывалi прымаюць удзел дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны аркестр сiмфанiчнай i эстраднай музыкi Рэспублiкi Беларусь» i iншыя прафесiйныя калектывы мастацкай творчасцi i выканаўцы Рэспублiкi Беларусь.

8. У рамках мерапрыемстваў фестывалю выконваецца камерная музыка старажытных i сучасных беларускiх кампазiтараў.

9. Фiнансаванне падрыхтоўкi i правядзення фестывалю ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.