Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 23 апреля 2007 г. № 514

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

23 красавiка 2007 г. № 514

Аб камандзiраваннi У.I.Семашкi, А.У.Азярца i Р.С.Фiлiмонавай ў г. Маскву (Расiйская Федэрацыя)

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзiраваць з 24 па 26 красавiка 2007 г. у г. Маскву (Расiйская Федэрацыя) Першага намеснiка Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь Семашку Уладзiмiра Iльiча, Мiнiстра энергетыкi Азярца Аляксандра Уладзiмiравiча i намеснiка Мiнiстра энергетыкi Фiлiмонаву Рыму Сцяпанаўну для абмеркавання з кiраўнiцтвам адкрытага акцыянернага таварыства «Газпром» пытанняў стварэння сумеснай беларуска-расiйскай газатранспартнай арганiзацыi.

Прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь

С.Сiдорскi