Аб зацвярджэннi Iнструкцыя па ўлiку i захаванню бiблiятэчных фондаў у Рэспублiцы Беларусь

Приказ Министерства культуры Республики Беларусь от 28 августа 1998 г. № 300

Стр. 1

1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |

                                                         см. Комментарий              ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ                        28 жнiўня 1998 г. N 300      АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI IНСТРУКЦЫI ПА ЎЛIКУ I ЗАХАВАННЮ   БIБЛIЯТЭЧНЫХ ФОНДАЎ У РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ             [Изменения и дополнения:              Постановление Министерства культуры от 2 октября 2001 г.           N 14 (зарегистрировано в Национальном реестре - N 8/7548 от           20.12.2001 г.)].          Загадваю:          1. Зацвердзiць прыкладзеную Iнструкцыю  па  ўлiку  i  захаванню  бiблiятэчных фондаў    у    Рэспублiцы    Беларусь,   узгодненую   з  Мiнiстэрствам фiнансаў i Беларускай бiблiятэчнай асацыяцыяй.          2. Лiчыць страцiўшай  сiлу  Iнструкцыю  па  ўлiку  i  захаванню  бiблiятэчных фондаў     у    Рэспублiцы    Беларусь,    зацверджаную  Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь 08.04.1994.      Першы намеснiк мiнiстра                                 У.П.РЫЛАТКА                                             ЗАЦВЕРДЖАНА                                          Загад Мiнiстэрства                                          культуры Рэспублiкi Беларусь                                          28.08.1998 № 300                                          (у рэдакцыi пастановы                                          Мiнiстэрства культуры                                          Рэспублiкi Беларусь                                          02.10.2001 № 14)                                  IНСТРУКЦЫЯ              па ўлiку i захаванасцi бiблiятэчных фондаў у                          Рэспублiцы Беларусь          Iнструкцыя  па  ўлiку  i  захаванасцi  бiблiятэчных  фондаў   у  Рэспублiцы  Беларусь (далей - Iнструкцыя) з'яўляецца абавязковай для  прымянення  ў  бiблiятэках  Рэспублiкi  Беларусь.  Гэта   Iнструкцыя  ўстанаўлiвае  адзiныя  правiлы  ўлiку i захаванасцi дакументаў, якiя  складаюць  бiблiятэчны  фонд  незалежна  ад  статусу  бiблiятэкi, яе  ведамаснай        прыналежнасцi,        структуры             фонду,  арганiзацыйна-тэхналагiчных асаблiвасцей.                     Раздзел I. Улiк бiблiятэчнага фонду                         Глава 1. Агульныя палажэннi          1. Для  мэт  гэтай  Iнструкцыi  ўказаныя  нiжэй  тэрмiны  маюць  наступнае значэнне:       1.1. адзiнка   захоўвання  фонду  -  асобны  дакумент  або   iх  сукупнасць, якiя ўлiчваюцца пры захоўваннi як элемент фонду;       1.2. адзiнка  ўлiку  фонду  -  унiфiкаваная  адзiнка  вылiчэння  велiчынi i руху фонду;       1.3. аўтаматызаваны рэжым работы - тэхналогiя працы, заснаваная  на выкарыстаннi электронна-вылiчальных машын (далей - ЭВМ);       1.4. балансавы  кошт  фонду  -  кошт  бiблiятэчнага  фонду, якi  адлюстроўваецца ў бухгалтарскiм улiку;       1.5. бiблiятэчны  фонд  -  упарадкаваная  сукупнасць дакументаў  (улiковых  адзiнак), якiя адпавядаюць задачам i профiлю бiблiятэкi i  прызначаны для выкарыстання i захоўвання;       1.6. выключэнне  з  фонду  - спiсанне пэўнай колькасцi ўлiковых  адзiнак (дакументаў) з балансу бiблiятэкi за справаздачны перыяд;       1.7. дакумент  -  матэрыяльны  аб'ект  з  зафiксаванай  на   iм  iнфармацыяй  у  выглядзе  тэксту, гуказапiсу, вiдарыса, у тым лiку ў  машыначытаемай  форме,  якi  прызначаны для захоўвання i грамадскага  выкарыстання;       1.8. захаванасць  бiблiятэчнага фонду - комплекс мерапрыемстваў  па забеспячэнню аптымальных умоў для яго захоўвання i выкарыстання;       1.9. iндывiдуальны ўлiк - рэгiстрацыя ва ўлiковай форме кожнага  экзэмпляра  дакумента,  якi  паступiў  у фонд бiблiятэкi або выбыў з  яго;       1.10. кнiжны помнiк - рэдкi або асаблiва каштоўны дакумент, якi  адрознiваецца        выключнымi      гiстарычнымi,       навуковымi,  мастацка-эстэтычнымi,  палiграфiчнымi вартасцямi i аднесены да фонду  рэдкiх i каштоўных дакументаў;       1.11. назва - кожнае новае або паўторнае выданне, дакумент, якi  адрознiваецца  ад  астатнiх  загалоўкам, выхаднымi данымi або iншымi  элементамi афармлення;       1.12. папаўненне  фонду  -  паступленне ў фонд пэўнай колькасцi  дакументаў  за  справаздачны  перыяд  шляхам  атрымання абавязковага  экзэмпляра,  куплi,  падпiскi,  дарэння,  абмену  або  любога iншага  спосабу;       1.13. праверка  фонду - перыядычная iнвентарызацыя дакументаў з  мэтай  пацвярджэння  iх  наяўнасцi  i  ўстанаўлення  iх адпаведнасцi  ўлiковым дакументам;       1.14. рух  фонду - працэс паступлення i выбыцця дакументаў, якi  адлюстроўваецца ва ўлiковых формах;       1.15. ручны рэжым работы - тэхналогiя працы без ужывання ЭВМ;       1.16. сумарны  ўлiк - рэгiстрацыя ва ўлiковай форме партый усiх  вiдаў  дакументаў  з  мэтай  атрымання  дакладных  звестак аб фондзе  бiблiятэкi  цi  цэнтралiзаванай  бiблiятэчнай сiстэмы (далей - ЦБС):  аб'ёме, складзе i ўсiх зменах, якiя ў iм адбываюцца;       1.17. улiк  бiблiятэчнага  фонду  -  комплекс  аперацый,   якiя  забяспечваюць  фiксацыю  звестак  аб аб'ёме, складзе i руху фонду па  ўстаноўленых правiлах;       1.18. экзэмпляр  -  кожная  асобная  адзiнка  дакумента,   якая  ўключаецца ў фонд або выбывае з яго.       2. Улiк  бiблiятэчнага фонду з'яўляецца асновай для дзяржаўнага  статыстычнага  ўлiку,  справаздачнасцi  бiблiятэкi,  планавання   яе  дзейнасцi,  забеспячэння  захаванасцi фонду, кантролю за наяўнасцю i  рухам дакументаў.       3. Да    вядзення   ўлiку  бiблiятэчнага  фонду   прад'яўляюцца  наступныя патрабаваннi:       дакладнасць звестак аб фондзе;       абавязковая  фiксацыя  ў  адпаведных  улiковых  формах  кожнага  паступлення i выключэння з бiблiятэчнага фонду;       надзейнасць  прыёмаў  i форм улiку ва ўмовах аўтаматызаванага i  ручнога рэжымаў работы;       адпаведнасць    наменклатуры    паказчыкаў   першаснага   ўлiку  бiблiятэчнага  фонду  па  аб'ёму  i  складу  аналагiчным  паказчыкам  дзяржаўнай статыстыкi.       4. Улiк  бiблiятэчнага  фонду  ўключае рэгiстрацыю, маркiроўку,  iнвентарызацыю, ацэнку кошту дакументаў, складаючых фонд, выключэнне  i падвядзенне вынiкаў руху фонду, яго праверку.       5. Абавязковым  для  бiблiятэк з'яўляецца ўлiк фонду ў асноўных  адзiнках  -  экзэмплярах,  камплектах  i назвах. Улiк аб'ёму фонду ў  назвах прымяняецца да новых паступленняў.       6. Улiку  падлягаюць  усе  вiды  дакументаў  у  адпаведнасцi са  стандартам Беларусi СТБ 7.20-2000 "Сiстэма стандартаў па iнфармацыi,  бiблiятэчнай  i выдавецкай справе. Бiблiятэчная статыстыка. Асноўныя  палажэннi",  дзяржаўнымi стандартамi: ГОСТ 13.0.002-84 "Репрография.  Термины  и определения", ГОСТ 4.50-90 "Консервация документов. Общие  требования",  мiжнародным  стандартам  ISO  2789-1991  "Информация и  документация. Международная библиотечная статистика".       7. На  баланс  бяруцца  ўсе  адзiнкi  бiблiятэчнага  фонду,  за  выключэннем  дакументаў,  якiя  набываюцца  з  мэтай  мiжнароднага i  ўнутрырэспублiканскага    абмену;   праграм  для  вывучэння   розных  дысцыплiн;   метадычных  матэрыялаў,  якiя  распрацаваны   кафедрамi  навучальных  устаноў;  плакатаў,  буклетаў;  дзiцячых  альбомаў  для  размалёвак i выразання; календароў на бягучы год.       Гэта  правiла  адносiцца,  у першую чаргу, да бiблiятэк сiстэмы  Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь. Iншыя мiнiстэрствы могуць  самастойна  ўстанаўлiваць  для  сваiх  бiблiятэк пералiк дакументаў,  якiя не падлягаюць балансаваму ўлiку.       8. У    кожнай   бiблiятэцы  ўжываюцца  наступныя  вiды   ўлiку  бiблiятэчнага фонду: сумарны i iндывiдуальны. На падставе адпаведных  улiковых  форм  ажыццяўляюцца  праверка  i  перадача фонду ад аднаго  работнiка да другога, вядзецца статыстычная справаздачнасць.       9. Усе    асноўныя   аперацыi  па  ўлiку  бiблiятэчнага   фонду  ажыццяўляюцца  бiблiятэчнымi  работнiкамi,  вартасны  балансавы ўлiк  вядзецца бухгалтэрыяй.       10. Адказнасць  за  правiльнасць  арганiзацыi  ўлiку фонду нясе  адмiнiстрацыя   бiблiятэкi  i  супрацоўнiкi  ў  адпаведнасцi  з   iх  службовымi абавязкамi.       11. Улiковая iнфармацыя, зафiксаваная як у электронных, так i ў  друкаваных улiковых формах, мае аднолькавую юрыдычную сiлу.       На  роўных  правах  выкарыстоўваюцца ўлiковыя формы, вырабленыя  палiграфiчнымi спосабамi i раздрукаваныя з дапамогай ЭВМ.       12. Унiфiкацыя  вiдаў,  спосабаў  i  адзiнак улiку дакументаў у  бiблiятэках  забяспечваецца выкананнем стандартаў, якiя адносяцца да  бiблiятэчнай    справы,    гэтай   Iнструкцыяй,  а  таксама   iншымi  нарматыўнымi дакументамi па бiблiятэчнай справе.                    Глава 2. Улiк асобных вiдаў дакументаў          13. Кнiга  -  неперыядычнае  тэкставае  выданне аб'ёмам звыш 48  старонак  (3  друкаваныя  аркушы);  брашура - кнiжнае (неперыядычнае  тэкставае) выданне аб'ёмам звыш 4, але не больш за 48 старонак.       13.1. Асноўнымi  адзiнкамi  ўлiку  кнiг  i  брашур   з'яўляюцца  экзэмпляр i назва.       13.2. Кожны  том  (выпуск,  частка,  нумар,  аркуш) мнагатомных  выданняў улiчваецца як самастойны экзэмпляр i асобная назва.       13.3. Кожная   кнiга  i  брашура,  якiя  ўваходзяць  у   серыю,  улiчваюцца як асобны экзэмпляр i асобная назва.       13.4. Асобна  выдадзеныя  дадаткi  да  кнiг у выглядзе атласаў,  карт,  нот,  зборнiкаў,  дыскет,  CD-ROMаў i гэтак далей, якiя маюць  самастойнае  значэнне  (iндывiдуальны  загаловак,  асабiсты "ISBN" i  iншыя),    разглядаюцца  i  ўлiчваюцца  як  асобныя  адзiнкi   ўлiку  адпаведнага  вiду,  а пры адсутнасцi самастойнага значэння асобна не  ўлiчваюцца.       13.5. Кнiгi  i  брашуры,  штучна аб'яднаныя агульным пераплётам  (канвалюты),  улiчваюцца па колькасцi выданняў (алiгатаў), уключаных  у  пераплёт.  Кожнае выданне прымаецца за асобны экзэмпляр i асобную  назву.       14. Часопiс  -  перыядычнае  тэкставае  выданне,  якое  змяшчае  артыкулы  або рэфераты па грамадска-палiтычных, навуковых, вытворчых  i  iншых  пытаннях,  лiтаратурна-мастацкiя  творы,  мае   пастаянную  рубрыкацыю i афiцыйна зацверджана ў якасцi дадзенага вiду выдання.       14.1. Асноўнымi  адзiнкамi ўлiку часопiсаў з'яўляюцца экзэмпляр  i назва.       14.2. У выпадку падзелу часопiса на два новыя выданнi незалежна  ад  таго, працягвае адзiн з iх нумарацыю папярэдняга часопiса цi не,  кожная з гэтых дзвюх назваў улiчваецца як самастойная.       14.3. Здвоеныя    нумары  (выпускi),  аб'яднаныя   выдавецтвам,  улiчваюцца як адна назва i адзiн экзэмпляр.       14.4. Улiк  неперыядычных  дадаткаў  да часопiсаў ажыццяўляецца  аналагiчна ўлiку дадаткаў да кнiг.       14.5. Перыядычныя  дадаткi да часопiсаў, якiя выдаюцца асобна i  маюць  iндывiдуальны загаловак, уласную нумарацыю i цану, улiчваюцца  як самастойныя часопiсы або як выданнi, якiя прадаўжаюцца.       Калi  дадатак  выдаецца  ў выглядзе кнiгi, якая мае самастойнае  значэнне, то ён улiчваецца як асобны дакумент.       Дадаткi, збрашураваныя з часопiсам, або дадаткi, якiя друкуюцца  на яго старонках, асобна не ўлiчваюцца.       15. Выданнi,  якiя прадаўжаюцца, - гэта серыяльныя выданнi, што  выходзяць    праз  няпэўныя  прамежкi  часу  па  меры   назапашвання  матэрыялаў  з  аднолькава  аформленымi  нумараванымi  або датаванымi  выпускамi i маюць агульную назву.       Да выданняў, якiя прадаўжаюцца, адносяцца штогоднiкi, бюлетэнi,  

1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |