Аб зацвярджэннi Iнструкцыя па ўлiку i захаванню бiблiятэчных фондаў у Рэспублiцы Беларусь

Приказ Министерства культуры Республики Беларусь от 28 августа 1998 г. № 300

Стр. 2

| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |

  веснiкi, зборнiкi навуковых прац i гэтак далей.       15.1. Адзiнкi  ўлiку выданняў, якiя прадаўжаюцца, - экзэмпляр i  назва.       15.2. Улiк  выданняў,  якiя  прадаўжаюцца  i дзеляцца на серыi,  ажыццяўляецца ў парадку, прадугледжаным у падпункце 13.3 пункта 13.       15.3. Калi том выдання, якое прадаўжаецца, складаецца з асобных  нумароў  (выпускаў),  не  збрашураваных  разам,  то  адзiнкай  улiку  з'яўляецца кожны асобны нумар (выпуск) i яго назва.       15.4. Улiк    дадаткаў    да    выданняў,  якiя   прадаўжаюцца,  ажыццяўляецца ў парадку, прадугледжаным у падпункце 13.4 пункта 13.       16. Газета  -  перыядычнае  тэкставае  лiставое  выданне,  якое  выходзiць  звычайна  праз невялiкiя прамежкi часу, змяшчае афiцыйныя  матэрыялы,    аператыўную   iнфармацыю  i  артыкулы  па   актуальных  грамадска-палiтычных,  навуковых,  вытворчых  i  iншых  пытаннях,  а  таксама лiтаратурныя творы, iлюстрацыi, фотаздымкi i рэкламу.       16.1. Адзiнкамi  ўлiку  газет  з'яўляюцца  гадавы  камплект   i  назва.       Калi  падпiска  была  зроблена на адзiн квартал або паўгоддзе i  больш не працягвалася, то адзiнкамi ўлiку з'яўляюцца гэтыя камплекты  (квартальны, паўгадавы).       16.2. Адзiнкамi  ўлiку  асобных  разрозненых нумароў унiкальных  газет з'яўляюцца экзэмпляр (нумар, выпуск) i назва газеты.       16.3. Улiк  неперыядычных  дадаткаў  да  газет  ажыццяўляецца ў  парадку, прадугледжаным у падпункце 13.4 пункта 13.       16.4. Асобна  выдадзеныя  перыядычныя  дадаткi  да  газет, якiя  маюць  iндывiдуальныя  загалоўкi  i ўласную нумарацыю, улiчваюцца як  самастойныя часопiсы, газеты.       17. Нотны дакумент - выданне, большую частку якога займае нотны  запiс музычных твораў з тэкстам цi без яго.       Нотны дакумент лiчыцца кнiгай, калi гэта:       рэпертуарны    зборнiк   (п'есы,  вершы,  апавяданнi  i   нотны  матэрыял);       лiтаратурна-музычны мантаж;       дапаможнiк па тэхнiцы танца з нотнымi дадаткамi;       спеўнiк без нот;       выданне  музычна-тэарэтычнага,  тэарэтычнага  або   метадычнага  характару, у якiм нотны тэкст з'яўляецца iлюстрацыяй.       17.1. Адзiнкi ўлiку нотных дакументаў - экзэмпляр i назва.       Адной улiковай адзiнкай лiчыцца:       камплект  партытуры i асобных партый, якiя выдадзены ў агульнай  выдавецкай  папцы,  вокладцы,  манжэтцы  або асобна, але з агульнымi  выхаднымi звесткамi i агульнай цаной;       выданнi  для  салiруючага  iнструмента  з  суправаджэннем   пры  наяўнасцi сольнай партыi, укладзенай у выданне.       17.2. Улiк   мнагатомных  нотных  дакументаў  ажыццяўляецца   ў  парадку, прадугледжаным у падпункце 13.2 пункта 13.       17.3. Улiк    серыяльных  нотных  дакументаў  ажыццяўляецца   ў  парадку, прадугледжаным у падпункце 13.3 пункта 13.       17.4. Улiк  нотных  дадаткаў,  а  таксама  дадаткаў  да  нотных  дакументаў  ажыццяўляецца ў парадку, прадугледжаным у падпункце 13.4  пункта 13.       17.5. Улiк    нотных    канвалютаў  ажыццяўляецца  ў   парадку,  прадугледжаным у падпункце 13.5 пункта 13.       18. Выяўленчыя  дакументы - гэта выданнi, большасць аб'ёму якiх  займае вiдарыс з кароткiм тэкстам або без яго, - выяўленчыя плакаты,  гравюры,   лiтаграфii,  лубкi,  выяўленчыя  рэпрадукцыi,   мастацкiя  паштоўкi,    прыкладная    графiка,    мастацкiя  i   дакументальныя  фотаматэрыялы, чарцяжы, дыяграмы, схемы.       18.1. Асноўныя  адзiнкi ўлiку выяўленчых дакументаў - экзэмпляр  i назва.       18.2. Улiк    выяўленчых    дакументаў,   аб'яднаных   агульнай  выдавецкай  папкай  (вокладкай, манжэткай), ажыццяўляецца ў парадку,  прадугледжаным у пункце 21.       18.3. Улiк  выяўленчых  альбомаў,  выдадзеных у некалькiх тамах  (выпусках,  частках),  ажыццяўляецца  ў  парадку,  прадугледжаным  у  падпункце 13.2 пункта 13.       18.4. Улiк  серыяльных  выяўленчых  дакументаў  ажыццяўляецца ў  парадку, прадугледжаным у падпункце 13.3 пункта 13.       18.5. Тлумачальныя  запiскi  да выяўленчых дакументаў асобна не  ўлiчваюцца.       19. Картаграфiчныя  дакументы  -  гэта  выданнi, большую частку  аб'ёму  якiх  займаюць картаграфiчныя вiдарысы, - карты, картасхемы,  планы, атласы i гэтак далей.       19.1. Адзiнкi  ўлiку  картаграфiчных  дакументаў  - экзэмпляр i  назва;       19.2. Карта,  выдадзеная  на некалькiх аркушах, якiя патрабуюць  склейвання  i  аб'яднаны  агульным  загалоўкам,  улiчваецца як адзiн  экзэмпляр i адна назва.       19.3. Улiк    мнагатомных    (мнагааркушных)     картаграфiчных  дакументаў  ажыццяўляецца ў парадку, прадугледжаным у падпункце 13.2  пункта 13.       19.4. Улiк серыяльных картаграфiчных дакументаў ажыццяўляецца ў  парадку, прадугледжаным у падпункце 13.3 пункта 13.       19.5. Улiк  картаграфiчных  дакументаў,  выпушчаных  у выглядзе  дадаткаў,  ажыццяўляецца  ў парадку, прадугледжаным у падпункце 13.4  пункта 13;       19.6. Тлумачальныя  запiскi  i  паказальнiкi  да картаграфiчных  дакументаў асобна не ўлiчваюцца.       20. Нарматыўныя  вытворча-практычныя  дакументы - гэта выданнi,  якiя  змяшчаюць  нормы,  правiлы  i  патрабаваннi  ў  розных  сферах  вытворчай  дзейнасцi.  Да нарматыўных вытворча-практычных дакументаў  адносяцца:   стандарты,  тэхнiчныя  ўмовы,  апiсаннi  да   аўтарскiх  пасведчанняў,    патэнты,   тыпавыя  праекты  i  чарцяжы,   каталогi  прамысловага  абсталявання  i  вырабаў,  прэйскуранты  на матэрыялы,  абсталяванне i вырабы i гэтак далей.       20.1. Адзiнкi  ўлiку нарматыўных вытворча-практычных дакументаў  - экзэмпляр i назва.       20.2. Тыпавыя  праекты i чарцяжы на адзiн аб'ект, якiя выкананы  ў  выглядзе  нумараваных выпускаў (альбомаў), улiчваюцца па прынцыпу  мнагатомных выданняў.       20.3. Улiк  стандартаў  i каталогаў прамысловага абсталявання i  вырабаў,  якiя  выпускаюцца  ў  выдавецкай  папцы  (вокладцы),   што  аб'ядноўвае  iх,  ажыццяўляецца  ў  парадку, прадугледжаным у пункце  21.       21. Кожная адзiнка друкаваных вiдаў дакументаў, якая ўваходзiць  у  выдавецкую  папку,  улiчваецца  як  асобны  экзэмпляр  толькi пры  наяўнасцi самастойнай назвы i цаны.       22. Неапублiкаваныя  дакументы,  што  збiраюцца i захоўваюцца ў  фондах  бiблiятэк,  -  дакументы,  якiя  не  тыражуюцца  з дапамогай  друкарскiх i iншых спосабаў i захоўваюцца ў рукапiсным, машынапiсным  выглядзе  або  на  мiкраформе (рукапiсныя кнiгi, архiўныя дакументы;  матэрыялы,    якiя    з'яўляюцца   ў  працэсе  работы   арганiзацый,  навукова-даследчых    устаноў;  навукова-тэхнiчныя  справаздачы,   а  таксама справаздачы аб вынiках закончаных навукова-даследчых i iншых  работ,   аб  камандзiроўках;  дэпанiраваныя  рукапiсы;   дысертацыi;  iнфармацыйныя карты i гэтак далей).       22.1. Улiк  неапублiкаваных дакументаў ажыццяўляецца ў парадку,  прадугледжаным у падпункце 13.1 пункта 13.       22.2. Улiк  неапублiкаваных  дакументаў,  якiя збрашураваны або  захоўваюцца    ў    агульнай    папцы,   ажыццяўляецца  ў   парадку,  прадугледжаным у пункце 21.       22.3. Для канструктарскай дакументацыi экзэмплярам, а значыць i  адзiнкай  улiку,  з'яўляецца  чарцёж  або  камплект  канструктарскiх  дакументаў.       23. Аўдыёвiзуальныя  (далей  -  АВ-дакументы)  -  гэта носьбiты  вобразнай,  гукавой  i  вобразна-гукавой  iнфармацыi, для ўспрымання  якой  неабходна  выкарыстанне  спецыяльных  тэхнiчных  сродкаў.   Да  АВ-дакументаў  адносяцца  матэрыялы  для аўдыравання (грампласцiнкi,  магнiтныя  плёнкi,  касеты,  кампакт-дыскi),  вiзуальныя   матэрыялы  (дыяпазiтывы,    неагучаныя    кiна- i  вiдэафiльмы,  галаграмы)   i  камбiнаваныя АВ-дакументы (агучаныя кiнакарцiны i вiдэазапiсы).       23.1. Кожная  самастойная адзiнка АВ-дакументаў (грампласцiнка,  магнiтная  фанаграма,  вiдэафiльм,  кiнафiльм i iншыя) улiчваецца як  адна  назва i адзiн экзэмпляр незалежна ад колькасцi запiсаных на ёй  твораў згодна з дадаткам 1.       23.2. Камплект  АВ-дакументаў,  якiя  аб'яднаны  загалоўкам   i  цаной,  улiчваецца  як  адна  назва  i  адзiн экзэмпляр незалежна ад  колькасцi   састаўляючых  адзiнак  i  вiдаў  уключаных  у   камплект  матэрыялаў  (грампласцiнак,  касет,  рулонаў, дыяпазiтываў) згодна з  дадаткам 1.       У  мэтах захаванасцi частак, якiя складаюць камплект, на кожнай  з  iх  прастаўляецца  iнвентарны нумар, прысвоены ўсяму камплекту, а  праз дэфiс - парадкавы нумар кожнай адзiнкi камплекта.       23.3. АВ-дакумент,  якi  выходзiць  у  якасцi  дадатку i не мае  самастойнага значэння, асобнаму ўлiку не падлягае.       24. Электронны    дакумент    -  дакумент,  на  якiм   змешчана  iнфармацыя,  прызначаная  для  ўспрымання  з  дапамогай   адпаведных  тэхнiчных  i  праграмных  сродкаў.  Электронны дакумент уяўляе сабой  сукупнасць  даных,  якiя змешчаны ў памяцi ЭВМ або запiсаны сродкамi  электроннай  вылiчальнай  тэхнiкi на машыначытаемы носьбiт (дыскету,  CD-ROM, DVD-ROM i гэтак далей) i аформлены ва ўстаноўленым парадку.       Кнiгi,  часопiсы i базы даных на CD-ROMах, DVD-ROMах улiчваюцца  як электронныя дакументы.       24.1. Асноўнымi    адзiнкамi    ўлiку  электронных   дакументаў  з'яўляюцца назва i экзэмпляр згодна з дадаткам 2.       24.2. Улiк электронных дакументаў, якiя з'яўляюцца дадаткамi да  твораў  друку,  ажыццяўляецца  ў парадку, прадугледжаным у падпункце  13.4 пункта 13.       25. Мiкраформы    (мiкрафiльмы,    мiкрафiшы,       мiкракарты,  ультрамiкракарты  i  iншыя)  -  фотадакументы, якiя пры выкарыстаннi  патрабуюць  адпаведнага  павелiчэння  пры  дапамозе   мiкраграфiчнай  тэхнiкi.       25.1. Асноўнымi  адзiнкамi  ўлiку  мiкраформ з'яўляюцца назва i  экзэмпляр.                 Глава 3. Прыём i перадача новых паступленняў          26. Усе  дакументы,  якiя паступаюць у бiблiятэку, прымаюцца па  суправаджальнаму  дакументу (рахунак, накладная, акт i гэтак далей),  за выключэннем дакументаў, якiя атрымлiваюцца па падпiсцы, а таксама  ў  дар.  Запiсы  ў суправаджальным дакуменце звяраюцца з прозвiшчамi  аўтараў  i  загалоўкамi,  цаной  i  колькасцю  экзэмпляраў атрыманых  дакументаў.  Пры  адсутнасцi  на  iх  цаны  апошняя  пераносiцца   з  суправаджальнага дакумента на бiблiятэчны дакумент (экзэмпляр).       27. У    выпадку    выяўлення    разыходжанняў   са   звесткамi  суправаджальных    дакументаў,   а  таксама  прысланых  без   заказу  непатрэбных бiблiятэцы або дэфектных экзэмпляраў у трохдзённы тэрмiн  складаецца акт з абавязковымi подпiсамi адказнай за iх прыём асобы i  прадстаўнiкоў фондавай камiсii згодна з дадаткам 3.       28. На    дакументы,    якiя    паступiлi   ў  бiблiятэку   без  суправаджальнага    дакумента    (абавязковы  бясплатны   экзэмпляр,  дакументы,  атрыманыя  ў  дар  i  гэтак  далей),  пасля  праверкi iх  прыгоднасцi  да  выкарыстання  складаецца акт згодна з дадаткам 4, а  кошт прынятых дакументаў на момант iх атрымання вызначаецца фондавай  камiсiяй.       29. Усе    дакументы,   якiя  ўключаюцца  ў  фонд   бiблiятэкi,  маркiруюцца.  Пры  гэтым  могуць  быць выкарыстаны штэмпелi, кнiжныя  знакi, iндывiдуальныя машыначытаемыя штрыхавыя коды i гэтак далей.       30. Штэмпель  ставiцца на тытульным лiсце, а пры яго адсутнасцi  -  на  першай  старонцы  пад  загалоўкам  або на адвароце, на 17-й i  апошняй  старонках  выдання  кнiжнага тыпу, на этыкетцы першага боку  грампласцiнкi,  на  ўкладышы або ўпакоўцы да кампакт-дыска, CD-ROMа,  DVD-ROMа,  на  катушцы,  касеце  магнiтафоннай  стужкi,  на этыкетцы  дыскеты,  дыяфiльма, фiльмакопii, мiкрафiльма, вiдэафiльма, на рамцы  дыяпазiтыва  (слайда), пры гэтым нельга дапускаць пашкоджання тэксту  або    iлюстрацыi.    На    мiкраформах    штэмпель   не   ставiцца.  Выкарыстоўваюцца штэмпелi згодна з дадаткам 5.       Бiблiятэчныя    надпiсы    i   пячаткi  на  рэдкiх   дакументах  абмяжоўваюцца  мiнiмумам,  неабходным  для  атаясамлiвання   адзiнак  захоўвання фонду. Iнвентарны нумар i пячатка ставяцца ў левым нiжнiм  ражку  адвароту  тытульнага  лiста  кнiгi.  На выяўленчых дакументах  штэмпель  i  iнвентарны  нумар  прастаўляюцца на адваротнай старонцы  вокладкi альбома, рэпрадукцыi цi паштоўкi.       Цэнтральная  бiблiятэка  (далей  - ЦБ) i бiблiятэкi-фiлiялы ЦБС  дадаткова прастаўляюць свой штэмпель на адвароце тытульнага лiста.  

| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |