Аб зацвярджэннi Iнструкцыя па ўлiку i захаванню бiблiятэчных фондаў у Рэспублiцы Беларусь

Приказ Министерства культуры Республики Беларусь от 28 августа 1998 г. № 300

Стр. 4

| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |

  правiла не распаўсюджваецца на дэпазiтарныя фонды.       47. Адбор   i  выключэнне  дакументаў  з  бiблiятэчнага   фонду  ажыццяўляюцца  работнiкамi  бiблiятэк  з  удзелам  членаў   фондавай  камiсii.       48. Акт  на  выключэнне  дакументаў  пасля падпiсання яго ўсiмi  членамi  камiсii  зацвярджаецца  кiраўнiком  бiблiятэкi (дырэктарам,  загадчыкам, дырэктарам ЦБС).       49. У  бiблiятэках  прадпрыемстваў,  арганiзацый,  устаноў акты  зацвярджаюць iх кiраўнiкi.       50. Кiраўнiкi бiблiятэк, ЦБС, а таксама службовыя асобы органаў  культуры, прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў, якiя зацвердзiлi акт  на    выключэнне    лiтаратуры,   нясуць  асабiстую  адказнасць   за  правiльнасць выключэння дакументаў з бiблiятэчных фондаў.       51. Выключэнне дакументаў з бiблiятэчнага фонду можа весцiся па  наступных прычынах:       устарэлыя па зместу;       няпрофiльныя;       зношаныя;       празмерна дублетныя;       дэфектныя;       страчаныя;       заканчэнне тэрмiну захоўвання;       пераведзены ў фонд iншага структурнага падраздзялення.       52. Устарэлымi  па зместу лiчацца дакументы, якiя страцiлi сваю  актуальнасць, навуковую, вытворчую i практычную каштоўнасць (кнiжныя  помнiкi   ўстарэлымi  лiчыцца  не  могуць).  Да  ўказаных   выданняў  адносяцца:       навуковая,    навукова-папулярная,    вытворчая,      вучэбная,  вучэбна-метадычная,  даведачная  тэхнiчная  лiтаратура,  устарэлая ў  навуковых  i  вытворчых  адносiнах  i  непрыгодная  для  практычнага  выкарыстання  (калi  ў  новых  выданнях адсутнiчаюць важныя звесткi:  схемы,  чарцяжы,  таблiцы,  iлюстрацыi  i  гэтак  далей, якiя ёсць у  папярэднiх,  то  папярэднiя  выданнi  не  трэба  выключаць  з  фонду  бiблiятэкi),  устарэлыя  метадычныя  распрацоўкi, памяткi, праграмы,  адмененыя    нормы;    устарэлыя  правiлы  тэхнiчнай   эксплуатацыi,  прэйскуранты,   вытворчыя  iнструкцыi,  цэннiкi,  розная   тэхнiчная  дакументацыя i гэтак далей;       брашуры,  буклеты,  лiстоўкi, неапублiкаваныя i iншыя матэрыялы  па  тэхналогii  вытворчасцi, як правiла, праз 5 гадоў пасля выхаду з  друку;       папулярныя  выданнi  па  прыродазнаўчых  навуках,  медыцыне пры  наяўнасцi  выданняў,  якiя  характарызуюць  тэму,  праблему з новых,  больш сучасных навуковых пазiцый;       асобныя  вiды  нарматыўных  вытворча-практычных  дакументаў,  а  таксама  iнфармацыйныя  выданнi  з  указаннем тэрмiну дзеяння (пасля  заканчэння вызначаных тэрмiнаў);       падручнiкi  i  вучэбныя  дапаможнiкi,  якiя  не  ўваходзяць   у  штогадовы пералiк падручнiкаў i вучэбных дапаможнiкаў, прыгодных для  выкарыстання ў школьных бiблiятэчных фондах у навучальным годзе;       падручнiкi  i  вучэбныя  дапаможнiкi, даведнiкi i матэрыялы для  паступаючых у вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы -  пасля выхаду ў свет дапоўненых i перапрацаваных выданняў;       iнструкцыi,    статуты,    памяткi,   палажэннi,   кiраўнiцтвы,  падручнiкi,    вучэбна-метадычныя    дапаможнiкi  i  iншая   масавая  лiтаратура  па  ваеннай  справе,  выданнi  i  матэрыялы  па пытаннях  грамадзянскай  абароны  i гэтак далей, якiя страцiлi сваё практычнае  значэнне пасля выхаду ў свет дапоўненых i перапрацаваных выданняў;       палiтычная  лiтаратура  i  матэрыялы да рэферэндумаў, выбараў i  iншых  палiтычных  кампанiй, якiя страцiлi актуальнасць, навуковую i  гiстарычную    значнасць;   неапублiкаваныя  матэрыялы,   пераклады,  справаздачы  аб  камандзiроўках,  матэрыялы  семiнараў i гэтак далей  пасля  10  гадоў захоўвання; каталогi на прамысловае абсталяванне на  папяровых  носьбiтах - пасля 5 гадоў захоўвання, на мiкраносьбiтах -  пасля  10  гадоў  або  па  меры  замены  абсталявання,  прыстэндавыя  матэрыялы  рэспублiканскага  выставачнага  цэнтра  -  пасля  5 гадоў  захоўвання.       53. Няпрофiльнымi   лiчацца  дакументы,  якiя  не   адпавядаюць  профiлю камплектавання канкрэтнай бiблiятэкi.       54. Зношанымi  лiчацца дакументы, якiя прыйшлi ў непрыгодны для  выкарыстання   стан  i  не  падлягаюць  рэстаўрацыi,  або  калi   iх  аднаўленне эканамiчна немэтазгодна.       55. Празмерна    дублетнымi    лiчацца  дакументы  з   залiшняй  экзэмплярнасцю для канкрэтнай бiблiятэкi.       56. Дэфектнымi  лiчацца  дакументы,  якiя  прыйшлi  ў частковую  непрыгоднасць  пры  выкарыстаннi  або  маюць прыкметы палiграфiчнага  браку (прапушчаныя старонкi, няправiльна збрашураваныя лiсты i гэтак  далей).       57. Страчанымi  лiчацца дакументы, якiя згублены або не вернуты  чытачамi  (па прычынах змены месца жыхарства цi смерцi), прапалi пры  перасылках,  знiклi  ва ўмовах адкрытага доступу чытачоў да фонду, а  таксама тыя, якiя адсутнiчаюць па невядомых прычынах (недахоп).       58. Па  прычыне заканчэння тэрмiну захоўвання могуць выключацца  з  фонду  бiблiятэкi  часопiсы, газеты, а таксама дакументы, якiя не  ўзяты на баланс.       З фондаў публiчных бiблiятэк выключаюцца:       камплекты  рэспублiканскiх  i  замежных  газет  - пасля 3 гадоў  захоўвання;       камплекты  грамадска-палiтычных,  лiтаратурна-мастацкiх i iншых  часопiсаў - пасля 5 гадоў захоўвання.       Камплекты    мясцовых  газет  абласныя,  гарадскiя  i   раённыя  бiблiятэкi захоўваюць пастаянна.       Iншыя  бiблiятэкi,  зыходзячы  з  канкрэтных  умоў,  самастойна  вызначаюць    тэрмiны    захоўвання  часопiсаў,  газет,  а   таксама  дакументаў, якiя не былi ўзяты на баланс.       59. Выключэнне  дакументаў  па  прычыне  пераводу ў фонд iншага  структурнага  падраздзялення  здзяйсняецца  толькi  ўнутры  адзiнага  фонду.       У    ЦБС    гэта    правiла    прымяняецца,  калi   закрываецца  бiблiятэка-фiлiял,  а  яе фонд размяркоўваецца па тых фiлiялах, якiя  працягваюць сваю дзейнасць.       Пры  рабоце  ў аўтаматызаваным рэжыме перамяшчэнне дакументаў з  фонду  ў  фонд здзяйсняецца праграмна шляхам замены кодаў адпаведных  структурных падраздзяленняў бiблiятэкi або яе фiлiялаў.       Пры  рабоце ў ручным рэжыме перадача з фонду ў фонд фiксуецца ў  кнiгах  сумарнага  ўлiку  бiблiятэчнага фонду толькi тых структурных  падраздзяленняў,   якiя  задзейнiчаны  ў  гэтым  працэсе.  У   кнiзе  сумарнага  ўлiку  бiблiятэчнага  фонду, якая вядзецца на ўвесь фонд,  нiякiх запiсаў не робiцца.       60. Кожны    раздзел  бiблiятэчнага  фонду  вывучаецца   шляхам  суцэльнага  прагляду,  падчас якога вызначаецца фiзiчны стан кожнага  дакумента,  яго  асноўныя  характарыстыкi  (час  i  месца   выдання,  тэматыка,    наяўнасць   краязнаўчага  матэрыялу  i  гэтак   далей),  iнтэнсiўнасць    яго  выкарыстання  чытачамi.  Адабраныя   дакументы  сiстэматызуюцца  камiсiяй па прычынах выбыцця, якiя ўказаны ў пункце  51,  i  афармляюцца  актамi  згодна  з  дадаткам 16. Да кожнага акта  прыкладаецца  дадатак,  якi  можа  ўяўляць  сабой  спiс  дакументаў,  тытульныя  лiсты,  кнiжныя  фармуляры i гэтак далей. Спiс дакументаў  афармляецца  згодна  з дадаткам 17. У адзiн акт дазваляецца ўключаць  дакументы, якiя спiсваюцца толькi па адной прычыне.       Выключэнне (спiсанне) здзяйсняецца ў бiблiятэцы па той цане, па  якой  дакумент  быў  набыты  бiблiятэкай. Выключаныя з бiблiятэчнага  фонду  дакументы  здымаюцца  з балансу бухгалтэрыяй у адпаведнасцi з  iснуючым заканадаўствам.       Бiблiятэчныя фонды пераацэнцы не падлягаюць.       61. Выключэнне  дакументаў, згубленых або пашкоджаных чытачамi,  праводзiцца штогод на падставе запiсаў у фармулярах або iншых формах  улiку  чытачоў,  якiя пацвярджаюць страту, а таксама звестак журнала  ўлiку  дакументаў,  якiя  прыняты  ад  чытачоў замест страчаных, якi  вядзецца  згодна  з  дадаткам  18. Акт  на  выключэнне   афармляецца  адначасова  з  актам  на  прыём  дакументаў,  якiя  паступiлi замест  згубленых.  У  дадатках  да актаў неабходна ўказваць першапачатковую  цану  дакументаў i цану, устаноўленую фондавай камiсiяй на момант iх  замены.       62. Выключэнне  дакументаў, якiя не вернуты чытачамi (у выпадку  смерцi  чытача  або  адсутнасцi  звестак  аб  новым месцы жыхарства,  работы,  вучобы),  праводзiцца  па акту на падставе дакументаў, якiя  пацвярджаюць  немагчымасць  спагнання  запазычанасцi (даведкi ЗАГСа,  даведачнага  бюро,  сельсавета,  а  таксама зафiксаваныя ў фармуляры  чытача   напамiны  аб  звароце  дакументаў,  якiя  былi   накiраваны  бiблiятэкай  на адрас чытача ў выглядзе заказнога лiста або паштоўкi  з уведамленнем). Адпаведныя дакументы прыкладаюцца да акта.       63. Выключэнне  дакументаў, якiя пашкоджаны ў вынiку аварыi або  стыхiйнага  бедства,  праводзiцца на падставе дакумента, складзенага  прадстаўнiкамi адпаведных органаў, якiя прыбылi на месца здарэння.       64. Па    вынiках    праверкi   фонду  дазваляецца   выключэнне  дакументаў,  страчаных па невядомых прычынах, у тым лiку з адкрытага  доступу,  на  суму, якая вызначаецца з разлiку не больш за 0,01%  ад  агульнай  кнiгавыдачы,  памножанай  на  сярэднi  за  апошнi год кошт  кнiгi.  Агульная  кнiгавыдача  вызначаецца  шляхам падсумавання ўсiх  гадавых кнiгавыдач за правераны перыяд.       Акт  зацвярджае  кiраўнiк  бiблiятэкi.  У  выпадку  перавышэння  дадзенага нарматыву (0,01%) прымаюцца меры па пакрыццю страт.       65. Пры  выключэннi  аўдыёвiзуальных  i  электронных дакументаў  неабходна    ўлiчваць  тэрмiн  прыгоднасцi  пры  нармальных   умовах  захоўвання:       для магнiтных стужак - 10-15 гадоў;       для грампласцiнак - прайграванне 100 разоў;       для фотаплёнкi каляровай - 5-30 гадоў;       для фотаплёнкi чорна-белай - 10-140 гадоў;       для вiдэакасеты - 7-12 гадоў;       для кампакт-дыскаў i CD-ROMаў - 100 гадоў.       Адбор  i  выключэнне фота- i мiкраплёнак праводзiцца па вынiках  вiзуальнага кантролю:       пажаўцелы фотаслой, выцвiлы колер;       лiпкасць    эмульсiйнага  слою,  склейванне  вiткоў,   асыпанне  стужкi;       размякчэнне рулонаў;       нiзкая якасць мiкраплёнкi (скручванне i гэтак далей);       механiчныя пашкоджаннi (разрывы, абломы i гэтак далей).       66. Дакументы,  якiя  выбываюць з фонду, выключаюцца з улiковых  форм  толькi  пасля  атрымання зацверджанага акта аб выключэннi. Акт  састаўляецца  ў  двух  экзэмплярах.  Першы  экзэмпляр  яго  разам  з  дадаткам  павiнен  захоўвацца  ў  аддзеле камплектавання, другi, без  дадатка,    перадаецца    ў  бухгалтэрыю  для  спiсання  з   балансу  бiблiятэкi.       Да  акта  аб  выключэннi  зношаных  дакументаў, якiя здадзены ў  макулатуру, прыкладаецца квiтанцыя нарыхтоўчай канторы.       У другой частцы кнiгi сумарнага ўлiку бiблiятэчнага фонду, якая  вядзецца  ў  друкаванай форме, выбыццё дакументаў фiксуецца подпiсам  бухгалтара.       67. Зацверджаныя  акты  з  дадаткамi  з'яўляюцца  падставай для  выключэння  дакументаў  з кнiгi сумарнага ўлiку бiблiятэчнага фонду,  iнвентарных  кнiг,  каталогаў i картатэк або аналагiчных электронных  форм у залежнасцi ад таго, па якой тэхналогii працуе бiблiятэка.       Выключэнне  павiнна  пачынацца  адразу  пасля падпiсання акта i  здзяйсняцца ў самы кароткi тэрмiн (не пазней аднаго месяца).       68. Выключаныя   з  фондаў  бiблiятэк  празмерна  дублетныя   i  няпрофiльныя    дакументы    перадаюцца    ў   абменныя  фонды   для  пераразмеркавання,  а пры адсутнасцi попыту на iх з боку бiблiятэк -  для  продажу.  Незапатрабаваныя  дакументы  рэалiзуюцца як другасная  сыравiна.       69. Грошы,  атрыманыя за продаж дакументаў, якiя набыты за кошт  бюджэту,  а таксама за макулатуру, пералiчваюцца ў даход адпаведнага  бюджэту.                 Раздзел II. Захаванасць бiблiятэчных фондаў                         Глава 7. Агульныя палажэннi          70. Адказнасць   за  захаванасць  бiблiятэчных  фондаў   нясуць  кiраўнiкi    тых  дзяржаўных  устаноў,  прадпрыемстваў,   навуковых,  культурна-асветнiцкiх, навучальных устаноў i грамадскiх аб'яднанняў,  у  непасрэдным  распараджэннi якiх знаходзяцца бiблiятэкi, а таксама  дырэктары (загадчыкi) бiблiятэк.       71. Кiраўнiкi  дзяржаўных  устаноў,  прадпрыемстваў, навуковых,  

| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |