Приказ Министерства культуры Республики Беларусь от 28 августа 1998 г. № 300

Стр. 5

| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |

  культурна-асветнiцкiх, навучальных устаноў i грамадскiх аб'яднанняў,  што  маюць  у сваiм распараджэннi бiблiятэкi, павiнны стварыць умовы  для    забеспячэння  арганiзацыi  правiльнага  ўлiку  i   захоўвання  бiблiятэчнага   фонду,  а  таксама  пераплёту  кнiг  i   правядзення  санiтарна-гiгiенiчнай    апрацоўкi    фонду:  выдзяляць   бiблiятэцы  iзаляваныя,    прыстасаваныя    для   захоўвання  кнiг   памяшканнi,  спецыяльнае абсталяванне i бiблiятэчную тэхнiку.       Дырэктар    (загадчык)    бiблiятэкi   забяспечвае   правiльную  арганiзацыю  ўлiку i захоўвання бiблiятэчнага фонду ў адпаведнасцi з  гэтай Iнструкцыяй.       72. Работа  па  захоўванню  фонду  вядзецца пад кантролем i пры  ўдзеле  фондавай  камiсii.  Яна ствараецца з найбольш квалiфiкаваных  работнiкаў  бiблiятэк,  бухгалтарскiх  службаў,  спецыялiстаў розных  галiн  навукi, вытворчасцi, кнiжнага гандлю i зацвярджаецца органамi  кiравання  або  кiраўнiком  прадпрыемства,  арганiзацыi, установы, у  распараджэннi якiх знаходзiцца бiблiятэка.       73. Функцыi фондавай камiсii:       садзейнiчанне павышэнню эфектыўнасцi i ўдасканаленню тэхналогii  фармiравання фонду;       разгляд праблемных пытанняў арганiзацыi i структуры фонду;       разгляд    праектаў  рэгламентуючых  дакументаў  i   метадычных  матэрыялаў    па   пытаннях  фармiравання  фонду,  кантроль  за   iх  укараненнем;       арганiзацыя  мерапрыемстваў  па  захоўванню  фонду,  аналiз яго  стану;       складанне планаў праверкi фонду, кантроль за iх выкананнем;       аказанне  метадычнай  дапамогi  структурным  падраздзяленням  у  арганiзацыi работы па выключэнню бiблiятэчных дакументаў;       кантроль за вядзеннем улiковых дакументаў;       прагляд  адабраных для спiсання, перадачы, продажу бiблiятэчных  дакументаў;       вiзiраванне    актаў  на  выключэнне  бiблiятэчных   дакументаў  (камiсiя    мае    права    адхiлiць    прадстаўленыя   структурнымi  падраздзяленнямi  акты  на  выключэнне  дакументаў  як  недастаткова  абгрунтаваныя);       вызначэнне  кошту  страчаных  бiблiятэчных  дакументаў. Рашэнне  камiсii  аб ацэнцы выданняў i iншых матэрыялаў афармляецца актам. Ён  з'яўляецца дакументам, якi пацвярджае iх кошт;       вызначэнне    ўмоў   дагавораў,  якiя  гарантуюць   захаванасць  бiблiятэчных дакументаў пры арганiзацыi выязных выставак, праглядаў,  а  таксама  пры перадачы часткi фонду ў часовае карыстанне, арэнду i  гэтак далей.                   Глава 8. Размяшчэнне i захоўванне фонду          74. Памяшканнi  для  захоўвання  фонду  павiнны  знаходзiцца  ў  будынках, якiя забяспечваюць тэмпературны i вiльготнасны рэжым.       75. У кнiгасховiшчы бiблiятэкi забараняецца:       уваходзiць у верхняй вопратцы;       знаходзiцца пабочным асобам;       праводзiць сходы, нарады, iншыя мерапрыемствы;       захоўваць  пабочныя  рэчы,  а  таксама  рэчы асабiстага ўжытку:  адзенне, абутак, прадукты харчавання.       76. Будынкi  i  памяшканнi  для  захоўвання бiблiятэчнага фонду  павiнны быць абсталяваны пажарнай i ахоўнай сiгналiзацыяй.       77. Кнiгi,    часопiсы,   газеты  i  iншыя  дакументы   павiнны  захоўвацца    ў    вертыкальным  або  гарызантальным  становiшчы   i  размяшчацца так, каб адлегласць ад iх да верхняй палiцы была не менш  за 2 см.       78. Брашуры,  лiставыя  i  iншыя  дакументы невялiкага аб'ёму i  фармату,    а  таксама  дакументы,  якiя  не  падлягаюць   падшыўцы,  захоўваюць  у  кантэйнерах  розных  вiдаў,  форм  i  памераў. Тонкiя  сшыткавыя  i  лiставыя  нотныя дакументы захоўваюцца гарызантальна ў  спецыяльных каробках з адкiдной накрыўкай.       79. Для захоўвання рэдкiх кнiг прадугледжваюцца каробкi, папкi,  футляры  i гэтак далей на спецыяльным клеi, у склад якога ўваходзяць  антыцвiльныя    i  дэзiнфекцыйныя  рэчывы,  а  таксама  папера   для  абгортвання, тканiна для пракладак у футляры.       80. Лiставыя  i  камплектныя  выяўленчыя дакументы захоўваюць у  папках,  якiя  адпавядаюць  iх  памеру,  на  здвоеных стэлажах або ў  спецыяльна абсталяваных шафах.       81. Мiкрафiльмы,    мiкрафiшы  захоўваюцца  ў  металiчных   або  пластмасавых каробках у спецыяльных металiчных шафах.       82. Грампласцiнкi    павiнны  ўтрымлiвацца  ў  канвертах,   каб  пазбегнуць  пылу,  якi  выклiкае  растрэскванне.  Кожная   пласцiнка  засцерагаецца  двума  пакрыццямi: унутраным полiэтыленавым пакетам i  верхнiм,  зробленым з тоўстай паперы. Край унутранага пакета павiнен  быць  павернуты да ўнутранай сценкi верхняга канверта. Кампакт-дыскi  захоўваюцца ў каробках, у якiх яны набыты.       83. Грампласцiнкi   вiнiлiтавыя  размяшчаюцца  ў   вертыкальным  становiшчы  ў  асобных  ячэйках  спецыяльна  абсталяваных  драўляных  стэлажоў.    Каб  пазбегнуць  нераўнамернай  нагрузкi  i   нахiлення  грампласцiнак    у   адзiн  бок  палiцы,  шафы  дзеляць  на   секцыi  памерам 10-15  см  (на  30-35  пласцiнак).  Вышыня  i глыбiня секцыi  павiнны адпавядаць найбольшаму фармату пласцiнкi - 35 см.       84. Гнуткiя  пласцiнкi  неабходна  захоўваць  у  гарызантальным  становiшчы стосамi не больш за 20 экзэмпляраў.       85. Дыяфiльмы  i дыяпазiтывы неабходна захоўваць у пластмасавых  i  металiчных  каробачках  у  каталожных  цi спецыяльна абсталяваных  шафах з паглыбленнямi цылiндрычнай формы.       86. Кiнафiльмы   павiнны  ўтрымлiвацца  ў  круглых   металiчных  каробках  або  ў  кардонных  футлярах у гарызантальным становiшчы на  кнiжных стэлажах цi ў шафах.       87. Магнiтныя    стужкi    i  дыскеты  неабходна  захоўваць   у  цэлафанавых  пакетах,  каробках з пластмасы або кардону на драўляных  стэлажах цi ў шафах, воддаль ад вялiкiх жалезных мас, каб пазбегнуць  размагнiчвання.       88. CD-ROMы,  DVD-ROMы  захоўваюцца  ў  вытворчай  упакоўцы  на  кнiжных стэлажах цi ў шафах.       89. Не    дапускаецца    захоўванне   дакументаў  у   штабялях,  складзiраванне на падлозе, падаконнiках, лесвiчных пляцоўках i iншых  месцах, не прызначаных для гэтай мэты.       90. Асвятленне памяшканняў кнiгасховiшчаў можа быць натуральным  i  штучным.  Пры  натуральным асвятленнi не дапускаецца пападанне на  фонд  прамых  сонечных  промняў.  Стэлажы  павiнны  быць  размешчаны  перпендыкулярна да вокнаў на адлегласцi не менш за 60 см.       Пры  штучным  асвятленнi  нельга перавышаць нормы асветленасцi.  Электрычнае  асвятленне  забяспечваюць  лямпы  напальвання з разлiку  адна лямпа ў 40-60 Вт на кожныя 2 м мiжстэлажных праходаў i па 75 Вт  на кожныя 4-5 м у галоўным праходзе.       91. Пры    захоўваннi   кнiжных  помнiкаў  абавязковай   умовай  з'яўляецца  абмежаванне  асвятлення.  Вокны  ў  памяшканнi,  дзе яны  захоўваюцца,  забяспечваюцца  святлозатрымлiваючымi  прыстасаваннямi  (матавае  шкло,  шторы):  зашклёныя  шафы  i  вiтрыны - зялёнымi або  iншымi  шторамi,  якiя не прапускаюць святла. Ужыванне лямп дзённага  святла як пастаяннай крынiцы асвятлення не дапускаецца.       92. Аптымальная тэмпература захоўвання фонду +17-20°С, адносная  вiльготнасць паветра   55%,  для  мiкрафiльмаў  -  30%.  Тэмпература  вызначаецца па сухому тэрмометру псiхрометра,  а вiльготнасць  -  па  псiхраметрычнай  таблiцы  на  падставе  рознасцi тэмператур сухога i  вiльготнага тэрмометраў.       93. Зачыненыя  шафы i сейфы для захоўвання дакументаў неабходна  праветрываць не менш чым адзiн раз у тыдзень.       94. Дапускаецца  рэгуляванне тэмпературна-вiльготнаснага рэжыму  ў  памяшканнях  шляхам  праветрывання  праз форткi, фрамугi, дзверы.  Перыядычнасць  праветрывання  залежыць  ад стану вонкавага паветра i  паветра ў памяшканнi для захоўвання дакументаў.       95. Адна з умоў нармальнага рэжыму захоўвання фонду - ахова яго  ад  пылу  i  ачыстка  ад  бiялагiчных шкоднiкаў. Гэта работа павiнна  праводзiцца  рэгулярна,  не  менш  за  1-2  разы  ў  год з дапамогай  бытавога  пыласоса  i  тампона  з ваты (марлi), змочанага ў растворы  фармалiну (2,5+-0,5%).       96. Для  прафiлактыкi  перасыхання  i  пашкоджання  скураных  i  пергаментных  пераплётаў  рэдкiх  выданняў 1 раз у 3 гады робiцца iх  змякчэнне (тлушчаванне) спецыялiстам-рэстаўратарам.       97. У памяшканнi неабходна падтрымлiваць чысцiню.       98. Адзiн  раз у месяц у бiблiятэках абавязкова ўстанаўлiваецца  санiтарны  дзень  для генеральнай уборкi памяшканняў i абяспыльвання  фонду.       99. У  бiблiятэцы  неабходна выконваць процiпажарныя правiлы, у  прыватнасцi,  мець  вогнетушыцелi.  Каб  пазбегнуць  пажараў,  фонды  павiнны  знаходзiцца  не  блiжэй  чым  за  1 м  ад батарэй ацяплення  (печаў).  Курэнне  дазваляецца  толькi  ў  спецыяльна адведзеных для  гэтага    месцах.  Патрабаваннi  да  пажарнай  бяспекi   вызначаюцца  дзяржаўным  стандартам 12.1.004-85  "Пожарная  безопасность.   Общие  требования".               Глава 9. Захоўванне фонду ў працэсе выкарыстання          100. Якасна  арганiзаваная работа па захоўванню фонду ў працэсе  яго  выкарыстання  з'яўляецца  гарантыяй  доўгатэрмiновага iснавання  бiблiятэчных  дакументаў.  Яна  патрабуе  дакладнай арганiзацыi ўсёй  дзейнасцi бiблiятэк па абслугоўванню чытачоў.       101. Бiблiятэкi  павiнны  сiстэматычна праводзiць дробны рамонт  выданняў  (уклейванне асобных аркушаў, лiквiдацыя разрываў старонак,  падклейка  пераплёту i гэтак далей). Складаную рэстаўрацыю выданняў,  якiя  маюць  гiстарычную або навукова-мастацкую каштоўнасць, павiнны  выконваць спецыялiсты-рэстаўратары.       Шляхам    мiкрафотакапiравання  або  пераносу  на   электронныя  носьбiты  неабходна  ствараць  страхавы  фонд  найбольш  каштоўных у  навуковых,    гiстарычных  i  мастацкiх  адносiнах  выданняў,   якiя  прызначаны для працяглага i пастаяннага захоўвання.       102. Выдача    дакументаў  ажыццяўляецца  на  пэўны  тэрмiн   у  адпаведнасцi з правiламi карыстання бiблiятэкай.       103. Выдача    дакументаў    у    перасоўныя   бiблiятэкi   для  абслугоўвання  працоўных  калектываў i насельнiцтва ажыццяўляецца на  падставе  дагавора,  заключанага  з  арганiзацыяй,  якая  атрымлiвае  перасоўную  бiблiятэку  i  прымае  на сябе адказнасць за захаванасць  дакументаў.  Дакументы перадаюцца загадчыку бiблiятэчнага пункта або  бiблiятэкару на грамадскiх пачатках па даверанасцi на пэўны тэрмiн.       104. Бiблiятэкар   павiнен  рэгулярна  сачыць  за   своечасовым  вяртаннем  у  бiблiятэку  дакументаў, якiя ўзяты чытачамi, i прымаць  меры па барацьбе з запазычанасцю.       105. У  фонд  адкрытага  доступу  чытачы  дапускаюцца  толькi ў  прысутнасцi бiблiятэкара.       106. Забараняецца выдача чытачам:       дакументаў, якiя не прайшлi бiблiятэчную апрацоўку;       адзiных  экзэмпляраў энцыклапедый, слоўнiкаў, даведнiкаў на дом  (у  выключных  выпадках  магчыма выдача такiх дакументаў на нерабочы  для бiблiятэкi час).       107. У  бiблiятэцы павiнен быць забяспечаны кантроль за вынасам  дакументаў.       108. Фiзiчная  захаванасць  аўдыёвiзуальных дакументаў залежыць  ад iх правiльнага выкарыстання. У сувязi з гэтым неабходна:       праслухоўваць грамзапiс толькi на непашкоджаным электрафоне;       адзiн  раз  у  год  для  зняцця  электрастатыкi  перамотваць на  магнiтафоне магнiтную стужку, якая не карыстаецца попытам;       працiраць чыстай вiльготнай анучкай (аксамiтнай або фланелевай)  пласцiнку перад праслухоўваннем;       не  карыстацца  зношанай  iголкай,  каб  не  пашкодзiць гукавую  канаўку (рабочы тэрмiн прыгоднасцi iголкi - 1000 гадзiн).                           Глава 10. Праверка фонду          109. Галоўнай  мэтай праверкi з'яўляецца ўстанаўленне фактычнай  наяўнасцi  бiблiятэчных  дакументаў, выяўленне памылак у арганiзацыi  фонду i павышэнне адказнасцi за яго захаванасць.       110. Абавязковая праверка фонду праводзiцца:       пры змене матэрыяльна адказнай асобы;       пры  выяўленнi  фактаў  крадзяжу,  злоўжывання  або пашкоджання  дакументаў;       у  выпадку  стыхiйнага  бедства,  пажару або iншых надзвычайных  сiтуацый, выклiканых экстрэмальнымi ўмовамi;       пры рэарганiзацыi i лiквiдацыi бiблiятэкi.       111. Праверка  бiблiятэчнага фонду прадугледжваецца ў гадавых i  

| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |