Аб зацвярджэннi Iнструкцыя па ўлiку i захаванню бiблiятэчных фондаў у Рэспублiцы Беларусь

Приказ Министерства культуры Республики Беларусь от 28 августа 1998 г. № 300

Стр. 6

| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |

  перспектыўных  планах  бiблiятэк  i  iх структурных падраздзяленняў.  Перыядычнасць праверак залежыць ад аб'ёму фонду:       асаблiва  каштоўны  фонд, якi захоўваецца ў сейфах, правяраецца  штогод;       фонд  каштоўных i рэдкiх дакументаў - не радзей аднаго разу ў 3  гады;       фонд да 50000 экзэмпляраў - праз 5 гадоў;       фонд ад 51000 да 100000 экзэмпляраў - праз 7 гадоў;       фонд звыш 100000 экзэмпляраў - праз 10 гадоў;       фонд звыш 1000000 экзэмпляраў - паэтапна ў выбарачным парадку з  завяршэннем праверкi ўсяго фонду на працягу 15 гадоў.       Дапускаецца  прымяненне  iншых  тэрмiнаў  праверкi i выбарачная  праверка    фонду  па  распараджэнню  дырэктара  або   вышэйстаячага  кiраўнiцтва.       Фонд асобных структурных падраздзяленняў або яго асобныя часткi  правяраюцца ў залежнасцi ад аб'ёму.       Кантроль  за  перыядычнасцю правядзення праверак ускладаецца на  кiраўнiка  бiблiятэкi  або  прадпрыемства,  арганiзацыi, установы, у  распараджэннi якiх знаходзiцца бiблiятэка.       Праверка  фонду  пры  надзвычайных  абставiнах  або  пры  змене  адказнай асобы залiчваецца за планавую.       112. Работа  па  праверцы  фонду  пачынаецца  з  выдання загаду  кiраўнiка  бiблiятэкi  цi  прадпрыемства,  арганiзацыi,  установы, у  распараджэннi  якiх  знаходзiцца  бiблiятэка. Згодна з гэтым загадам  прызначаецца камiсiя i вызначаюцца тэрмiны правядзення праверкi.       113. Праверка  фонду  робiцца па выведзенай на папяровы носьбiт  iнвентарызацыйнай   ведамасцi,  у  якой  дакументы  адсартаваны   па  палiчнаму iндэксу, кантрольных талонах або шляхам непасрэднай зверкi  дакументаў  з  iнвентарнымi  кнiгамi.  Кантрольны  талон афармляецца  згодна з дадаткам 19.       114. Час, неабходны для праверкi фонду, вызначаецца зыходзячы з  прыкладных  дзённых  норм:  напiсанне  талонаў - 350 адзiнак; падбор  талонаў  па  iнвентарных  нумарах  -  2000  адзiнак;  зверка  iх   з  iнвентарнай кнiгай - 2000 адзiнак; зверка iнвентарнай кнiгi з фондам  -  500  адзiнак,  зверка iнвентарызацыйнай ведамасцi з фондам - 1500  адзiнак.       115. Праверка  завяршаецца складаннем акта згодна з дадаткам 20  з тлумачальнай запiскай i спiсам дакументаў, якiя адсутнiчаюць.       116. Акт,    падпiсаны    камiсiяй,  зацвярджаецца   кiраўнiком  бiблiятэкi  цi прадпрыемства, арганiзацыi, установы, у распараджэннi  якiх знаходзiцца бiблiятэка.                  Глава 11. Матэрыяльная адказнасць чытачоў          117. Кожны  чытач  нясе  адказнасць за захаванасць i своечасовы  зварот у бiблiятэку дакументаў, выдадзеных яму бiблiятэкай у часовае  карыстанне.       118. У    выпадку    страты    або  пашкоджання  дакументаў   з  бiблiятэчнага фонду чытач павiнен замянiць iх адпаведна такiмi ж або  прызнанымi  бiблiятэкай  раўназначнымi,  а пры немагчымасцi замены -  кампенсаваць  страты  ў формах i памерах, якiя ўстаноўлены правiламi  карыстання бiблiятэкай i прадугледжаны дзеючым заканадаўствам.       119. На  прыём  грошай ад чытача ўзамен страчаных iм дакументаў  складаецца  прыходны  касавы  ордэр  i  чытачу  выдаецца  квiтанцыя.  Мясцовыя  органы  кiравання  культурай  абавязаны  забяспечваць  ЦБС  прыходнымi касавымi ордэрамi.       Грашовыя  сродкi,  атрыманыя  ад  чытача, пералiчваюцца ў даход  адпаведнага бюджэту.       120. За  дакументы,  страчаныя  непаўналетнiм  чытачом,  нясуць  адказнасць  бацькi,  апекуны,  навучальныя,  выхаваўчыя або лячэбныя  ўстановы, пад наглядам якiх ён знаходзiцца.       Непаўналетнi    чытач    кампенсуе   страту,  нанесеную   фонду  бiблiятэкi, у тым выпадку, калi ён мае заработак або стыпендыю.       121. Адказнасць    за  захаванасць  дакументаў,  атрыманых   па  мiжбiблiятэчнаму абанементу, нясе абанент на падставе бланка-заказу.  У выпадку пашкоджання або страты дакументаў абанент павiнен замянiць  iх такiмi ж (арыгiналам або копiяй) па дамоўленасцi з бiблiятэкай.       За  дакументы,  страчаныя  пры  перасылцы,  нясуць   адказнасць  паштовыя аддзяленнi сувязi.            Глава 12. Матэрыяльная адказнасць работнiкаў бiблiятэк          122. Адказнасць  за  захаванасць бiблiятэчнага фонду нясуць усе  работнiкi бiблiятэкi, якiя маюць да яго доступ.       123. Адмiнiстрацыя  не  мае  права  заключаць  з  бiблiятэчнымi  работнiкамi дагавор аб поўнай матэрыяльнай адказнасцi.       124. Абмежаваную  матэрыяльную  адказнасць  у  адпаведнасцi   з  заканадаўствам нясуць:       работнiкi бiблiятэк - у памеры нанесенай страты (за пашкоджанне  або  знiшчэнне  па  нядбайнасцi  дакументаў),  але  не  вышэй свайго  сярэдняга месячнага заработку;       кiраўнiкi  прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый, iх намеснiкi,  кiраўнiкi  структурных  падраздзяленняў  -  у памеры нанесенай па iх  вiне    страты,  але  не  вышэй  трохкратнага  сярэдняга   месячнага  заработку,  калi  страта  нанесена  ў вынiку няправiльнай пастаноўкi  ўлiку i захоўвання дакументаў.       125. Работнiкi  бiблiятэк  нясуць  матэрыяльную  адказнасць   у  поўным  памеры  страты,  панесенай  па  iх вiне, у тым выпадку, калi  недахоп  дакументаў  выклiканы  дзеяннямi,  якiя  караюцца   законам  (крадзёж,  прысвойванне,  наўмыснае  пашкоджанне  дакументаў i гэтак  далей).  Кошт нанесенай шкоды вызначаецца па дзеючых цэнах на момант  вынясення   рашэння  аб  яе  спагнаннi  ў  адпаведнасцi  з   дзеючым  заканадаўствам.       126. Пры  закрытым  доступе  чытачоў  да  фонду  адказнасць  за  выяўлены  недахоп нясуць усе работнiкi бiблiятэкi, якiя маюць доступ  да яго.       127. За дакументы, прынятыя замест страчаных, але нераўнацэнныя  па  кошту i зместу, матэрыяльную адказнасць нясе бiблiятэкар, якi iх  прымаў.       128. Страта,  якая  не  перавышае  сярэднi  месячны  заработак,  утрымлiваецца    з   бiблiятэкара  па  распараджэнню   адмiнiстрацыi  бiблiятэкi,  з кiраўнiка бiблiятэкi - па распараджэнню вышэйстаячага  органа шляхам утрымання неабходнай сумы з заработнай платы.       Распараджэнне  адмiнiстрацыi  павiнна  быць  зроблена не пазней  двух тыдняў з дня выяўлення страты i прынята да выканання не раней 7  дзён з дня паведамлення аб гэтым работнiка.       Калi  работнiк  не  згодны з вылiкам або яго памерам, працоўная  спрэчка   па  яго  заяве  разглядаецца  ў  парадку,   прадугледжаным  заканадаўствам.       У  астатнiх  выпадках  пакрыццё  страты  ажыццяўляецца   шляхам  прад'яўлення iску ў суд.       129. Пры  кожнай  выплаце  заработнай  платы агульны памер усiх  утрыманняў не   можа   перавышаць   20%,   а   ў  асобных  выпадках,  прадугледжаных заканадаўствам, - 50% ад заработнай платы.       Не  дапускаецца ўтрыманне з выхадной дапамогi, кампенсацыйных i  iншых    выплат,   на  якiя  ў  адпаведнасцi  з  заканадаўствам   не  распаўсюджваецца спагнанне.              Глава 13. Справаводства ў арганiзацыi ўлiку фондаў          130. Арганiзацыя  работы  з  дакументамi па ўлiку бiблiятэчнага  фонду здзяйсняецца па правiлах вядзення справаводства.       Для катэгорыi дакументаў, якiя забяспечваюць улiк i захаванасць  фонду, устанаўлiваюцца наступныя тэрмiны захоўвання:       iнвентарная кнiга - пастаянна;       улiковы каталог (рэтраспектыўная частка) - пастаянна;       кнiга сумарнага ўлiку бiблiятэчнага фонду - пастаянна;       суправаджальныя дакументы (накладныя, рахункi i гэтак далей) на  новыя паступленнi - 5 гадоў пасля праверкi фонду;       акты  на  кнiгi,  часопiсы  i  iншыя  дакументы,  атрыманыя без  суправаджальнага дакумента, - 5 гадоў;       акты  аб  набыццi  кнiг  i  iншых дакументаў у прыватных асоб -  пастаянна;       журналы  ўлiку  дакументаў,  якiя  прыняты  ў  чытачоў   узамен  страчаных, - пастаянна;       акты  аб  выключэннi  i  акты  праверкi  бiблiятэчных  фондаў -  пастаянна.       131. Па  заканчэннi  тэрмiнаў  захоўвання  ўлiковыя   дакументы  належаць    знiшчэнню  ва  ўстаноўленым  парадку  без   зацвярджэння  архiўнымi  ўстановамi.  Адпаведны  акт афармляецца згодна з дадаткам  21.       132. Змяненнi,  якiя  ўносяцца ва ўлiковыя дакументы друкаванай  формы    (памылкова    прастаўленыя    iнвентарныя  нумары,   замена  прастаўленых на выданнях iнвентарных нумароў новымi ў выпадку страты  iнвентарнай  кнiгi,  перапiска  картак улiковага каталога або картак  рэгiстрацыйнай  картатэкi  на  перыядычныя  выданнi  ў  сувязi  з iх  фiзiчным  зносам  i гэтак далей), праводзяцца на падставе загаду або  распараджэння дырэктара.                                                   Дадатак 1                                                да Iнструкцыi                                                па ўлiку i захаванасцi                                                бiблiятэчных фондаў у                                                Рэспублiцы Беларусь               Узор улiковых адзiнак аўдыёвiзуальных дакументаў                                 Вiдэафiльмы          Паркi  Нясвiжа:  Вiдэафiльм/Аўт. сцэн. i рэж. М.Мялешка. - Мн.:  Белвiдэацэнтр, 1992. - 1 вк. (20 мiн): каляр. - 50000 р.       Улiчваецца як адзiн экзэмпляр i адна назва.                                Грампласцiнкi       Глебов    Е.    Маленький   принц:  Балет/Исполн.  Симф.   орк.  Гостелерадио  БССР, дир. Б.Райский. - М.: Мелодия, 1986. - 2 грп: 33  об/мин, стерео; 30 cм, в конв. - С10-22763-4. - 32000 р.       Улiчваецца як адзiн экзэмпляр i адна назва.                                 Дыяпазiтывы          Минск -  город-герой:  [Диапоз.]  - М.:  ВТПО "Киноцентр" Союза  кинематогр. СССР, 1990. - 1 ндп. (24 дп.): цв., картон. рамка; 50х50  мм, в кор. - 20000 р.       Улiчваецца як адзiн экзэмпляр i адна назва.                            Змешаныя АВ-камплекты          Древняя скульптура  Белоруссии:  Нагляд.   пособие   по   курсу  "Мировая худож. культура": [Диапоз.]/Авт.-сост. К.Зеленой; звукореж.  Ю.Будько;  фотоработы   О.Панкратова,   А.Ставрова;   текст   читает  А.Подобед.  -  Мн.:  ЭПО "Триумф",  1990.  - 1 ндп.  (36 дп.):  цв.,  пластмас. рамка; 50х50 мм, в картон. кор. + 1 мгф. (ок. 30 мин): 9,5  см/c, 2 дор., стерео. - Текст на рус. и белорус. яз. - 25000 р.       Улiчваецца як адзiн экзэмпляр i адна назва.                                                   Дадатак 2                                                да Iнструкцыi                                                па ўлiку i захаванасцi                                                бiблiятэчных фондаў у                                                Рэспублiцы Беларусь                 Узор улiковых адзiнак электронных дакументаў          Пасхальные  яйца  Фаберже = Faberge easter eggs: Мультимедийный  альбом/Гос.    ист.-культур.  музей-заповедник  "Моск.  Кремль".   -  Электрон.  дан.  -  М.:  АО  "Коминфо", 1996. - 1 компьют. опт. диск  (CD-ROM).  -  (Интерактивный  мир).  - Систем. требования: 486SX или  выше;  4  Мб  ОЗУ;  Windows  3.1  или Windows 95 в режиме 256 цветов  640-480;  двухскоростной  CD-ROM  дисковод, звуковая плата стандарта  МРС, "мышь". - Загл. с этикетки.       Улiчваецца як адзiн экзэмпляр i назва.       Попурри. Персонал.   Компьютер:    Электрон.    сб.    компьют.  журн./Гл.ред.  М.Вахтеров.  - Электрон.  дан.  - М.:  ИИЦ "Попурри",  1994. - Дискеты; 9 см. - Ежемес.  

| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |