Протокол Правительства Республики Беларусь от 21 мая 2004 г.

     ПРАТАКОЛ     ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I КАБIНЕТАМ МIНIСТРАЎ  УКРАIНЫ АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ У ПАГАДНЕННЕ ПАМIЖ УРАДАМ  РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ УКРАIНЫ АБ СТВАРЭННI  МIЖУРАДАВАЙ БЕЛАРУСКА-УКРАIНСКАЙ ЗМЕШАНАЙ КАМIСII  ПА ПЫТАННЯХ ГАНДЛЁВА-ЭКАНАМIЧНАГА СУПРАЦОЎНIЦТВА  АД 12 КРАСАВIКА 1996 ГОДА*     ______________________________       *Уступiў у сiлу 21 мая 2004 г.          Урад Рэспублiкi Беларусь i Кабiнет Мiнiстраў Украiны дамовiлiся  ўнесцi  ў  Пагадненне  памiж  Урадам  Рэспублiкi  Беларусь  i Урадам  Украiны  аб  стварэннi  мiжурадавай  беларуска-ўкраiнскай   змешанай  камiсii  па  пытаннях  гандлёва-эканамiчнага  супрацоўнiцтва  ад  12  красавiка 1996 года (далей - Пагадненне) наступныя змяненнi:       артыкул 8 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:       "Расходы,  звязаныя з правядзеннем пасяджэння Камiсii i рабочых  груп,  а  таксама  з утрыманнем удзельнiкаў Камiсii, нясе краiна, на  тэрыторыi якой праводзiцца пасяджэнне.       Сродкi, затрачаныя на праезд, пакрывае краiна, якая камандзiруе  сваiх  прадстаўнiкоў  на  пасяджэнне  Камiсii,  падкамiсiй i рабочых  груп".          Дадзены Пратакол  з'яўляецца  неад'емнай  часткай   Пагаднення.  Тэрмiн дзеяння Пратакола адпавядае тэрмiну дзеяння Пагаднення.          Здзейснена ў  г.Мiнску  21  мая  2004  года ў двух экземплярах,  кожны на беларускай i ўкраiнскай мовах,  пры гэтым усе тэксты  маюць  аднолькавую сiлу.     За Урад Рэспублiкi Беларусь             За Кабiнет Мiнiстраў Украiны  Подпiс                                  Подпiс