Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20 июня 2007 г. № 816

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

20 чэрвеня 2007 г. № 816

Аб узнагароджаннi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь:

Арцюхоўскага Анатолiя Афанасьевiча, дырэктара закрытага акцыянернага таварыства «Мiнскi завод безалкагольных напiткаў», за значны ўклад у развiццё i дасягненне высокiх вытворчых паказчыкаў фiлiяла «Вiлiя» закрытага акцыянернага таварыства «Мiнскi завод безалкагольных напiткаў», Вiлейскi раён;

Дворнiка Уладзiмiра Андрэевiча, дырэктара рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Саўгас-камбiнат «Зара», Мозырскi раён, за шматгадовую плённую працу, значны ўклад у развiццё сельскай гаспадаркi i дасягненне высокiх вытворчых паказчыкаў;

Карпца Сяргея Фёдаравiча, дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Лунiнецкi малочны завод», за значны ўклад у забеспячэнне высокаэфектыўнай сельскагаспадарчай вытворчасцi фiлiяла «Лабчанскае» адкрытага акцыянернага таварыства «Лунiнецкi малочны завод», Лунiнецкi раён;

Харужыка Лявонцiя Iванавiча, Мiнiстра прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя, за значны ўклад у павышэнне эфектыўнасцi i рэнтабельнасцi сельскагаспадарчай вытворчасцi з выкарыстаннем прагрэсiўных форм арганiзацыi працы i кiравання ў сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве «Туркава», Мiёрскi раён;

Цярэшчанку Вiктара Аляксеевiча, генеральнага дырэктара закрытага акцыянернага таварыства «Вiтэкс», за значны ўклад у павышэнне эфектыўнасцi i рэнтабельнасцi сельскагаспадарчай вытворчасцi з выкарыстаннем прагрэсiўных форм арганiзацыi працы i кiравання ў фiлiяле – сельскагаспадарчым комплексе закрытага акцыянеранага таварыства «Вiтэкс», Уздзенскi раён;

Шапiру Сямёна Барысавiча, генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Агракамбiнат «Дзяржынскi», за плённую працу ў галiне сельскай гаспадаркi, значны ўклад у развiццё i дасягненне высокiх вытворчых паказчыкаў фiлiяла «Пяцiгор’е» адкрытага акцыянернага таварыства «Агракамбiнат «Дзяржынскi», Дзяржынскi раён;

Шышко Iосiфа Вацлававiча, генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Гродна Малкамбiнат», за ўклад у дасягненне высокiх паказчыкаў вытворчасцi фiлiяла адкрытага акцыянернага таварыства «Гродна Малкамбiнат» «Сельскагаспадарчае вытворчае прадпрыемства «АграМiр», Бераставiцкi раён;

Яцуту Мiкалая Мiкалаевiча, генеральнага дырэктара закрытага акцыянернага таварыства «Росiч», за значны ўклад у павышэнне эфектыўнасцi i рэнтабельнасцi сельскагаспадарчай вытворчасцi з выкарыстаннем прагрэсiўных форм арганiзацыi працы i кiравання ў сельскагаспадарчым вытворчым фiлiяле «Росiч-Агра» закрытага акцыянернага таварыства «Росiч», Нясвiжскi раён.

Прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь

С.Сiдорскi

Add a Comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *