Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20 июня 2007 г. № 820

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

20 чэрвеня 2007 г. № 820

Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Карэя аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры i падпiсаннi гэтага Пагаднення

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Мiнiстэрства культуры, узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Карэя аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры i падпiсаннi гэтага Пагаднення.

Адобрыць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Карэя аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры (прыкладаецца)*.

______________________________

*Не рассылаецца.

Упаўнаважыць Мiнiстра культуры Матвейчука Уладзiмiра Фёдаравiча на правядзенне перагавораў па праекту дадзенага Пагаднення, дазволiўшы пры неабходнасцi ўносiць у яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару, i пры дасягненнi дамоўленасцi ў межах адобранага праекта — на падпiсанне гэтага Пагаднення.

Прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь

С.Сiдорскi