03.05.2018
Протокол Правительства Республики Беларусь от 29 января 1997 г.
ПРАТАКОЛ АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I ТУНIСКАЙ РЭСПУБЛIКАЙ* _____________________________ *Уступiў у сiлу 29 студзеня 1997 г. Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Тунiскай Рэспублiкi, жадаючы садзейнiчаць адносiнам сяброўства памiж iмi i развiваць супрацоўнiцтва ў палiтычнай, эканамiчнай, гандлёвай, навуковай, тэхнiчнай i культурнай галiнах, i перакананыя ў тым, што ўстанаўленне дыпламатычных адносiн памiж Беларуссю i Тунiсам адпавядае iнтарэсам абедзвюх краiн i ўносiць уклад ва ўмацаванне мiжнароднага супрацоўнiцтва, мiру i бяспекi ў свеце, дамовiлiся аб нiжэйпададзеным: Артыкул 1 Абодва Бакi прымаюць рашэнне ўстанавiць дыпламатычныя адносiны на ўзроўнi Паслоў у адпаведнасцi з палажэннямi Венскай канвенцыi аб дыпламатычных зносiнах ад 18 красавiка 1961 года. Артыкул 2 Абодва Бакi абавязуюцца развiваць адносiны памiж iмi на падставе павагi да прынцыпаў i мэтаў Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый. Артыкул 3 Гэты Пратакол увойдзе ў сiлу з даты яго падпiсання ўпаўнаважанымi прадстаўнiкамi Урадаў Рэспублiкi Беларусь i Тунiскай Рэспублiкi. Здзейснена ў Варшаве 29 студзеня 1997 года ў двух сапраўдных экзэмплярах, на беларускай, арабскай i французскай мовах, прычым усе тры тэксты маюць аднолькавую сiлу. За Урад Рэспублiкi Беларусь За Урад Тунiскай Рэспублiкi В.Бурскi М.М'Цiмэт Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Рэспублiкi Беларусь Тунiскай Рэспублiкi у Рэспублiцы Польшча у Рэспублiцы Польшча