17.05.2017
Коммюнике — от 25 февраля 2000 г.
СУМЕСНАЕ КАМЮНIКЕ АБ УСТАЛЯВАННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ ГАЯНА* _____________________________ *Уступiла ў сiлу 25 лютага 2000 г. Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Гаяна, у мэтах развiцця i ўмацавання сувязяў дружбы i супрацоўнiцтва памiж дзвюма краiнамi i народамi на падставе роўнасцi, узаемнай павагi да суверэнiтэту адзiн аднаго, незалежнасцi i тэрытарыяльнай цэласнасцi, а таксама неўмяшальнiцтва ва ўнутраныя справы адзiн аднаго, кiруючыся прынцыпамi i мэтамi Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i Венскай канвенцыi аб дыпламатычных зносiнах ад 1961 года, вырашылi ўсталяваць дыпламатычныя адносiны на ўзроўнi паслоў з даты падпiсання гэтага Сумеснага Камюнiке. Акрэдытацыя iх адпаведных паслоў будзе прадметам дадатковага пагаднення. Здзейснена ў Нью-Йорку 25 лютага 2000 года ў двух экзэмплярах на беларускай i англiйскай мовах, тэксты якiх з'яўляюцца аднолькава сапраўднымi. За Рэспублiку Беларусь За Рэспублiку Гаяна Аляксандр Сычоў Самуэль Р.Iнсаналi Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Пастаянны прадстаўнiк Пастаянны прадстаўнiк пры Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый пры Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый