Аб пераможцах i лаўрэатах рэспублiканскага конкурсу "Лепшы прадпрымальнiк 2006 года"

Указ Президента Республики Беларусь от 14 июня 2007 г. № 275

УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

14 чэрвеня 2007 г. № 275

Аб пераможцах i лаўрэатах рэспублiканскага конкурсу «Лепшы прадпрымальнiк 2006 года»

1. Па вынiках правядзення рэспублiканскага конкурсу «Лепшы прадпрымальнiк 2006 года» за дасягненне высокiх паказчыкаў у фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi прызнаць:

1.1. у намiнацыi «Лепшы прадпрымальнiк у галiне вытворчасцi спажывецкiх тавараў»:

пераможцам

сумеснае прадпрыемства закрытае акцыянернае таварыства «МIЛАВIЦА», г. Мiнск (генеральны дырэктар – Дзiчкоўскi Дзмiтрый Анатольевiч);

лаўрэатамi

вытворча-гандлёвае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Тайфун», г. Гродна (дырэктар – Мацюкевiч Рамуальд Баляслававiч);

сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «ЗОУ-ЛенЕЎРАМЭБЛЯ», г. Гродна (дырэктар – Зухавiцкi Алег Уладзiмiравiч);

1.2. у намiнацыi «Лепшы прадпрымальнiк у галiне вытворчасцi прадуктаў харчавання»:

пераможцам

вытворчы кааператыў «Моталь», Брэсцкая вобласць, Iванаўскi раён, в. Моталь (старшыня – Шыкалай Мiкалай Сцяпанавiч);

лаўрэатамi

замежнае прыватнае унiтарнае вытворчае прадпрыемства «ВИТЕЛЛА» фiрмы «ВИКОС – НАРУНГСМИТТЕЛЬ ГмбХ», г. Вiцебск (дырэктар – Чэчэнеў Мiхаiл Мiкалаевiч);

сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Завод вiнаградных вiн «Дыянiс», Мiнскi раён, в. Вяндзелева (дырэктар – Лявончык Мiхаiл Аляксеевiч);

1.3. у намiнацыi «Лепшы прадпрымальнiк у галiне вытворчасцi тавараў прамысловага прызначэння»:

пераможцам

навукова-вытворчае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Берлiо», г. Мiнск (генеральны дырэктар – Сергiенка Iгар Юр’евiч);

лаўрэатамi

вытворчае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Кантакт-электра», Гродзенская вобласць, Гродзенскi раён, ст. Аульс (дырэктар – Шчыглiнскi Мiкалай Станiслававiч);

вытворчае унiтарнае прадпрыемства «РIПРЭН» адкрытага акцыянернага таварыства «МIНСКI ПАДШЫПНIКАВЫ ЗАВОД», г. Мiнск (дырэктар – Зольнiкаў Вiктар Рыгоравiч);

1.4. у намiнацыi «Лепшы прадпрымальнiк у галiне будаўнiчай дзейнасцi»:

пераможцам

сумеснае закрытае акцыянернае таварыства «Мантажхiмабарона», г. Гродна (дырэктар – Ганчароў Уладзiмiр Фёдаравiч);

лаўрэатамi

таварыства з абмежаванай адказнасцю «Спецэлектро», Магiлёўская вобласць, г. Бабруйск (дырэктар – Марозаў Аляксей Леанiдавiч);

таварыства з абмежаванай адказнасцю «Лiгмод», Вiцебская вобласць, г. Наваполацк (дырэктар – Нарушэвiч Уладзiмiр Iванавiч);

1.5. у намiнацыi «Лепшы прадпрымальнiк у галiне грамадскага харчавання»

лаўрэатам

прыватнае вытворча-гандлёвае унiтарнае прадпрыемства «ЛанскаяТрэйд», Брэсцкая вобласць, Маларыцкi раён, в. Ланская (дырэктар – Алесiк Алена Вiктараўна);

1.6. у намiнацыi «Лепшы прадпрымальнiк у галiне аптовага i рознiчнага гандлю»:

пераможцам

замежнае вытворча-гандлёвае прыватнае унiтарнае прадпрыемства «МIРАЛЕКС», г. Мiнск (дырэктар – Яновiч Сяргей Аляксандравiч);

лаўрэатамi

iндывiдуальнага прадпрымальнiка Зiмонiну Таццяну Васiльеўну, г. Гомель;

унiтарнае прыватнае гандлёвае прадпрыемства «Визави», Магiлёўская вобласць, г. Бабруйск (дырэктар – Каравацкая Людмiла Рыгораўна);

1.7. у намiнацыi «Лепшы прадпрымальнiк у галiне медыцынскай дзейнасцi»:

пераможцам

беларуска-германскае сумеснае прадпрыемства «Фрэзенiус-Барысаў-Дыялiзатэхнiк» у форме таварыства з абмежаванай адказнасцю, Мiнская вобласць, г. Барысаў (дырэктар – Бургун Васiлiй Iгнацьевiч);

лаўрэатамi

iндывiдуальнага прадпрымальнiка Голуба Аляксандра Мiхайлавiча, г. Мiнск;

навукова-вытворчае прыватнае унiтарнае прадпрыемства «АДАНI», г. Мiнск (генеральны дырэктар – Лiнёў Уладзiмiр Мiкалаевiч);

1.8. у намiнацыi «Лепшы прадпрымальнiк – арганiзацыя з замежнымi iнвестыцыямi»:

пераможцам

сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Топ Камфорт», Гродзенская вобласць, Гродзенскi раён, в. Новая Гожа (дырэктар – Шпектараў Канстанцiн Генадзьевiч);

лаўрэатамi

замежнае прыватнае унiтарнае вытворчае прадпрыемства «Кока-Кола Бэўрыджыз Беларусiя» прыватнай кампанii з абмежаванай адказнасцю «КК Бэўрыджыз Холдзiнгз II Б.В.», Мiнскi раён, пас. Калядзiчы (дырэктар – Рональд Кейт Сандэрс);

сумеснае закрытае акцыянернае таварыства «Пiваварная кампанiя «Сябар», Магiлёўская вобласць, г. Бабруйск (генеральны дырэктар – Клiмюк Эла Вiктараўна);

1.9. у намiнацыi «Лепшая сялянская (фермерская) гаспадарка»

лаўрэатам

сялянскую (фермерскую) гаспадарку «Канстанцiн» Разумава Васiля Яўгенавiча, Магiлёўская вобласць, Дрыбiнскi раён, в. Карзеева (кiраўнiк гаспадаркi – Разумаў Васiлiй Яўгеньевiч);

1.10. у намiнацыi «Лепшы прадпрымальнiк у галiне аказання паслуг»:

пераможцам

iндывiдуальнага прадпрымальнiка Эдэльмана Канстанцiна Эдуардавiча, г. Магiлёў;

лаўрэатамi

таварыства з абмежаванай адказнасцю «Сыравiнныя рэсурсы-Бел», г. Мiнск (дырэктар – Зубарык Артур Анатольевiч);

таварыства з абмежаванай адказнасцю «Гандлёвы дом «Ждановiчы», Мiнская вобласць, Мiнскi раён, в. Тарасава (дырэктар – Ралько Аляксандр Аляксандравiч);

1.11. у намiнацыi «Лепшы прадпрымальнiк у галiне аказання фiзкультурна-аздараўленчых паслуг»

лаўрэатам

iндывiдуальнага прадпрымальнiка Аляхновiча Дзмiтрыя Эдуардавiча, Брэсцкая вобласць, Камянецкi раён, в. Абяроўшчына;

1.12. у намiнацыi «Лепшы прадпрымальнiк у галiне турызму»

лаўрэатам

iндывiдуальнага прадпрымальнiка Кучаравенка Сяргея Маратавiча, г. Мiнск;

1.13. у намiнацыi «Лепшы суб’ект iнфраструктуры падтрымкi i развiцця прадпрымальнiцтва»:

пераможцам

камунальнае iнфармацыйна-кансультацыйнае унiтарнае прадпрыемства «Наваполацкi цэнтр прадпрымальнiцтва i нерухомасцi», Вiцебская вобласць, г. Наваполацк (дырэктар – Вялiчка Антанiна Аляксандраўна);

лаўрэатамi

кансультацыйнае прыватнае унiтарнае прадпрыемства «Ваша жыццё», г. Мiнск (дырэктар – Сакаленка Аляўцiна Аляксееўна);

рэспублiканскае унiтарнае прадпрыемства «Навукова-аналiтычны цэнтр iнфармацыi, iнавацыi i трансферу тэхналогiй», г. Магiлёў (дырэктар – Быхаўскi Аляксандр Рыгоравiч);

1.14. у намiнацыi «Лепшы прадпрымальнiк-экспарцёр»:

пераможцам

замежнае прыватнае унiтарнае вытворча-гандлёвае прадпрыемства «ЧЕСС-Бел», г. Вiцебск (дырэктар – Краўцоў Мiхаiл Уладзiмiравiч);

лаўрэатамi

сумеснае закрытае акцыянернае таварыства «ФIДМАШ», г. Мiнск (генеральны дырэктар – Лапацентава Алена Барысаўна);

таварыства з абмежаванай адказнасцю «Вытворчае аб’яднанне «Энергакамплект», г. Вiцебск (дырэктар – Кручанкоў Валерый Вiктаравiч);

1.15. у намiнацыi «Лепшы прадпрымальнiк – арганiзатар новых рабочых месцаў»:

пераможцам

закрытае акцыянернае таварыства «Навукова-вытворчая арганiзацыя «ЭЛЬВIРА», г. Мiнск (генеральны дырэктар – Поткiн Валерый Аляксандравiч);

лаўрэатамi

таварыства з абмежаванай адказнасцю «Камдар», Мiнская вобласць, г. Вiлейка (дырэктар – Языкоў Валерый Анатольевiч);

закрытае акцыянернае таварыства «ТрэстБелПСП-буд», Мiнская вобласць, Мiнскi раён, в. Хацежына (генеральны дырэктар – Фiлiпаў Вiктар Вiктаравiч);

1.16. у намiнацыi «Лепшы банк па аказанню паслуг прадпрымальнiкам»:

пераможцам

сумеснае беларуска-расiйскае адкрытае акцыянернае таварыства «Белгазпромбанк», г. Мiнск (старшыня праўлення – Бабарыка Вiктар Дзмiтрыевiч);

лаўрэатамi

закрытае акцыянернае таварыства «АСТАНАЭКСIМБАНК», г. Мiнск (старшыня праўлення – Марэнаў Султан Тулегенавiч);

фiлiял сумеснага беларуска-расiйскага адкрытага акцыянернага таварыства «Белгазпромбанк» № 3, г. Брэст (дырэктар фiлiяла – Ляўко Вiктар Васiльевiч).

2. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь

А.Лукашэнка