Аб унясеннi змяненняў ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 1 лiстапада 2005 г. N 512

Указ Президента Республики Беларусь от 25 июля 2006 г. № 467

УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

25 лiпеня 2006 г. № 467

Аб унясеннi змяненняў ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 1 лiстапада 2005 г. № 512

1. У назве, пункце 1 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 1 лiстапада 2005 г. № 512 «Аб зацвярджэннi пералiку матэрыяльных i гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, уключаных у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, якiя вызваляюцца ад абкладання падаткам на нерухомасць» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., № 173, 1/6905) i назве пералiку матэрыяльных i гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, уключаных у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, якiя вызваляюцца ад абкладання падаткам на нерухомасць, зацверджанага гэтым Указам, словы «матэрыяльных i гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь» замянiць словамi «матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей».

2. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з дадзеным Указам.

3. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь

А.Лукашэнка